Гарадзенскіх праваабаронцаў чыноўнікі не лічаць патрэбным інфармаваць пра лёс заяўкі на пікет у падтрымку Алеся Бяляцкага
https://spring96.org./be/news/64779
2013
2013-07-31T18:45:25+0300
2013-07-31T18:45:25+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/bialiacki_kraty.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Да канца сённяшняга дня – 31 ліпеня – з Гарадзенскага гарвыканкаму не прыйшло ніякага адказу на заяўку праваабаронцаў Віктара Сазонава, Рамана Юргеля і Уладзіміра Хільмановіча.
19 ліпеня бягучага году яны падалі заяўку на пікет да другой гадавіны арышту і зняволення Алеся Бяляцкага, які плануюць зладзіць 4 жніўня. Месцам, пазначаным у заяве, быў указаны Каложскі парк. Паводле закону, які рэгулюе правядзенне масавых мерапрыемстваў, органы мясцовай улады абавязаны даць адказ заяўнікам не пазней чым за 5 дзён да плануемага пікету ці мітынгу. У іншых мясцовасцях праваабаронцы адказы, хоць і адмоўныя, атрымалі. У Гародні ж чыноўнікі хіба не лічаць патрэбным нават інфармаваць заяўнікаў і выконваць нормы заканадаўства.