viasna on patreon

Магілёўскі гарсавет разгледзіць ініцыятыву адносна закона “Аб грамадскіх слуханнях”

2013 2013-08-03T09:06:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/deputatckae_kresla.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Зробіць ён гэта на бліжэйшым пасяджэнні прэзідыума Магілёўскага гарсавета з камісіяй Савета па мандатах, дэпутацкай этыцы, мясцоваму самакіраванню і самакіраванню.

Адказ за подпісам намесніка старшыні Магілёўскага гарвыканкама Мікалая Міхалені атрымалі актывісты Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады).

“У адказе гаворыцца, што гарвыканкам не надзелены правам заканадаўчай ініцыятывы, аднак правам ініцыяваць законапраект надзелены грамадзяне ў колькасці не меней за 50 тысяч чалавек. Усё гэта мы ведаем, аднак мы хочам, каб мясцовая ўлада хадайнічала перад дэпутатамі парламента аб прыняцці гэтага закона”, - гаворыць сябра Прэзідыума БСДП Ігар Барысаў.

 “Ужо даўно наспела неабходнасць уніфікацыі тэрміналогіі датычна грамадскіх слуханняў, а таксама прыняцце новы закона “Аб грамадскіх слуханнях”. Ёсць шэраг законаў, дзе гаворацца пра грамадскія слуханні, у тым ліку ў Законе “Аб ахове навакольнага асяроддзя”, “Аб архітэктуры, горадабудаўніцтве і будаўнічай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь”, у Кодэксе аб зямлі і Водным кодэксе. Аднак, тэрміналогія ў іх розная. Акрамя таго, не прапісаным застаецца механізм правядзення слуханняў і спосабы прыняцця канчатковых рашэнняў з улікам грамадскай думкі”, - кажа сацыял-дэмакрат.

Тым часам Ігар Барысаў адзначае, што дэпутаты парламента і кіраўнікі мясцовых Саветаў дэпутатаў ухіляюцца ад прыняцця новага закона і робяць адпіскі.

Магілёўскі раённы Савет дэпутаў ужо разгледзеў ініцыятыву сацыял-дэмакратаў і даў адказ, у якім паведамляе, што неабходнасці ў прыняцці закона “Аб грамадскіх слуханнях” няма і што існуючае заканадаўства дазваляе прымаць удзел грамадзянам у прыняцці грамадска значных рашэнняў.

Нагадаем, што Магілёўскія сацыял-дэмакраты сабралі 500 подпісаў пад законам “Аб грамадскіх слуханнях” і накіравалі іх абраным ад Магілёва дэпутатам парламента, Магілёўскія райсавет, гарсавет і аблсавет дэпутатаў, а таксама ў Магілёўскі гарвыканкам.

Дэпутаты парламента Эдуард Сянкевіч і Аляксандр Разганаў ужо некалькі месяцаў не могуць адказаць на калектыўны зварот грамадзян.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства