viasna on patreon

30 жніўня адбудзецца суд над Аляксандрам Францкевічам

2013 2013-08-28T17:20:47+0300 2013-08-29T16:20:28+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/aliaksandr_franckevich-300x221.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Францкевіч

Аляксандр Францкевіч

Паседжанне будзе праходзіць у івацэвіцкай калоніі, дзе зараз знаходзіцца палітвязень. Будзе вырашацца пытанне, ці ўсталююць у адносінах да актывіста прэвентыўны пагляд пасля вызвалення. Пачатак суда ў 14.30.

У траўні 2011 года Аляксандр Францкевіч быў асуджаны да трох гадоў пазбаўлення волі па “справе анархістаў”. Яго абвінавацілі ў нападзе на шэраг дзяржаўных устаноў, а таксама ва ўзломе сайта Наваполацкага гарвыканкама. На судзе сваёй віны ён не прызнаў.

Праваабаронцы прызналі Францкевіча палітычным зняволеным і патрабуюць яго неадкладнага вызвалення.

Чакаецца, што 3-га верасня палітвязня павінны адпусціць на волю.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства