Amnesty International: Ігар Пасноў можа стаць вязнем сумлення
https://spring96.org./be/news/65502
2013
2013-08-29T09:59:09+0300
2013-08-29T09:59:09+0300
2013-08-29T13:41:06+0300
be
Праваабарончая арганізацыя Amnesty International выступіла з адмысловай заявай адносна віцебскага лекара Ігара Пастнова, які прымусова зьмешчаны ў псыхіятрычную лякарню.
У адмысловай заяве нагадваецца, што Ігар Пасноў выступаў з
крытыкай віцебскіх уладаў, у тым ліку і адносна міліцэйскага псыхіятрычнага
тэставаньня бяздомных.
«Дзяржава нясе асаблівую адказнасьць за абарону свабоды выказваньняў
меркаваньняў і магчымасьць актыўна абмяркоўваць грамадзкіх дзеячаў і ўстановы.
Ігар Пастноў, ня выключана, быў незаконна затрыманы ў сувязі зь яго законнай
крытыкай сыстэмы аховы здароўя ў Віцебскай вобласьці, і калі так, дык Amnesty
International будзе лічыць яго вязьнем сумленьня».