viasna on patreon

Сёння – Міжнародны дзень ахвяраў гвалтоўных знікненняў

2013 2013-08-30T10:00:43+0300 2013-08-30T10:00:43+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zniknenni.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння адзначаецца Міжнародны дзень ахвяраў гвалтоўных знікненняў. Традыцыя адзначэння Дня зніклых без вестак 30 жніўня распачатая ў 1980-х гадах лацінаамерыканскай Федэрацый сваякоў зніклых людзей FEDEFAM. Міжнародная канвенцыя аб абароне ўсіх асоб ад гвалтоўных знікненняў была прынятая 20 снежня 2006 года Генеральнай асамблеяй ААН. Дакумент падпісалі 57 дзяржаў. 19 краін ужо ратыфікавалі Канвенцыю. Беларусь яе дагэтуль не ратыфікавала.

Тым часам праблема гвалтоўных знікненняў для Беларусі актуальная. Восенню 1999 года ў краіне бясследна зніклі адразу два вядомыя апазіцыянеры — былы міністр унутраных спраў Юрый Захаранка і віцэ-спікер Вярхоўнага Савета XIII склікання Віктар Ганчар, а таксама буйны прадпрымальнік Анатоль Красоўскі. Летам 2000 года бясследна знік аператар расійскага тэлеканала ОРТ Дзмітрый Завадскі.

Следства па справе зніклых палітыкаў, якое працягвалася амаль 14 год, так і не ўстанавіла ні акалічнасцей іх знікнення, ні вінаватых у гэтым. Між тым, тэрмін даўніны па гэтых справах заканчваецца праз год. Пасля 2014 года ўлады могуць са спакойным сумленнем заявіць аб тым, што “мы зрабілі ўсё магчымае, аднак целы зніклых не знойдзеныя, а вінаватыя не ўстаноўленыя”. Афіцыйна пра іх лёс нічога невядома. Паводле неафіцыйных звестак, яны сталі ахвярамі "эскадрону смерці".

Справы зніклых не павінны быць спісаныя ў архіў, ні праз год, ні праз дзесяць. Для грамадства ў іх не можа быць тэрміну даўніны, нават праз 15 год.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства