viasna on patreon

МХД у чарговы раз паспрабуе зарэгістравацца

2013 2013-08-30T14:06:57+0300 2013-08-30T14:06:57+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/maryna-khomicz.jpg
Старшыня аргкамітэту МХД Марына Хоміч

Старшыня аргкамітэту МХД Марына Хоміч

Аргкамітэт па стварэнні грамадскага аб’яднання “Маладыя хрысціянскія дэмакраты” ў чарговы раз паспрабуе зарэгістравацца.

Як распавяла намеснік старшыні аб’яднання Вольга Кавалькова, гэта будзе ўжо чарговая спроба рэгістрацыі аб’яднання. Папярэдняя спроба была прадпрынята ў снежні мінулага года:

- Папярэдне нам адмаўлялі з-за таго, што ў нас у назве слова хрысціянскі было з вялікай літары, а таксама некаторыя іншыя памылкі, якія мы выправілі ў судзе. У судзе таксама сказалі, што нашага з’езду не было, але калі мы прадставілі ім відэазапіс, то яны ўжо не аспрэчвалі гэты факт, але ўсё роўна адмовілі нам у рэгістрацыі. Гэтыя падставы для адмовы ў рэгістрацыі мы лічым незаконнымі. 

Як распавяла Вольга Кавалькова, на канец верасня запланаваны чарговы ўстаноўчы з’езд аргкамітэта па стварэнні грамадская аб’яднання “Маладыя хрысціянскія дэмакраты”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства