У Слоніме запланаваны пікет супраць забароны пікетаў
https://spring96.org./be/news/65740
2013
2013-09-10T13:31:01+0300
2013-09-10T13:31:01+0300
2013-09-10T13:31:01+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/shega-ivan-ivanavich.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кіраўнік Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл Іван Шэга падаў заяўку ў Слонімскі райвыканкам на правядзенне 28 верасня пікету, у якім мяркуецца ўдзел каля 40 чалавек.
Па словах Івана Шэгі, гэта будзе пікет-пратэст супраць практыкі забаронаў мясцовымі вертыкальшчыкамі правядзення пікетаў і іншых масавых мерапрыемстваў, якія плануюцца дэмакратычнымі сіламі ў Слоніме.
За апошнія дзесяць гадоў слонімскія чыноўнікі яшчэ ніводнага разу не дазволілі мясцовым дэмакратычным актывістам правесці пікет ці мітынг у Слоніме.