viasna on patreon

Павел Сапелка: «Нанясенне сабе пашкоджанняў і галадоўка на зоне – адзіны «мірны» спосаб пратэсту ў турме»

2013 2013-09-20T14:28:02+0300 2013-09-20T14:38:47+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sapielka-2011.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павел Сапелка

Павел Сапелка

Юрыст Павел Сапелка, які абараняў Мікалая Аўтуховіча падчас следства і суда ў якасці адваката, пракаментаваў «Ежедневнику» інфармацыю пра тое, што палітвязень у гарадзенскай турме-1  прычыніў сабе пашкоджанні ў знак пратэсту супраць здзеклівага стаўлення да яго з боку адміністрацыі.

Адзначыўшы, што пра інцыдэнт у гродзенскай турме яму «вядома роўна столькі ж, колькі і журналістам», Сапелка паведаміў, што сувязі з Аўтуховічам у яго няма: "Нашу перапіску старанна перапынілі, лісты перасталі даходзіць па адрасе".

Аднак магчымасці нанясення Аўтуховічам новага цялеснага самапашкоджання юрыст выключаць не стаў.

«Спробы перарэзаць сабе вены ці жывот, - так сказаў Сапелка, - з'яўляюцца найбольш ашчаднымі, пашкоджаннямі, якія не прычыняюць здароўю чалавека істотнай шкоды. Гэта адносна "мірны" пратэст супраць дзеянняў турэмнай адміністрацыі» .

Аўтар маніторынгу аб становішчы ў турмах Беларусі, падрыхтаванага вясной гэтага года, Сапелка неаднаразова звяртаўся да праблем ўтрымання асуджаных, аднак інфармацыі пра такога роду «мірныя» пратэсты не мае, піша інтэнэт-выданне.

«Нанясенне цялесных пашкоджанняў зняволенымі - закрытая інфармацыя, - так патлумачыў юрыст у гутарцы з «Ежедневником». - Адміністрацыя турмаў не дзеліцца такой статыстыкай. Больш за тое, не вядома, ці існуе яна наогул».

Нагадаем, Павел Сапелка з’яўляецца аўтарам “Справаздачы па выніках маніторынга месцаў прымусовага ўтрымання ў Рэспубліцы Беларусь”, у якой аналізуюцца сістэмныя праблемы месцаў прымусовага ўтрымання грамадзянаў - як у частцы недахопаў айчыннага пенітэнцыярнага заканадаўства, так і ў частцы заганаў правапрымяняльнай практыкі.  

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства