Супраць фэльчара СІЗА ўсчалі крымінальную справу за сьмерць Пцічкіна
Адносна фэльчара менскага СІЗА № 1, які дзяжурыў у ноч сьмерці Ігара Пцічкіна, распачата крымінальная справа.
Адносна
фэльчара менскага СІЗА № 1, які дзяжурыў у ноч сьмерці Ігара
Пцічкіна, распачата крымінальная справа паводле часткі 2 артыкула 162
(неналежнае выкананьне прафэсійных абавязкаў мэдработнікам, што пацягнула
за сабой па неасьцярожнасьці сьмерць пацыента). Пра гэта паведамляе
«Плятформа».
У выпадку, калі віна фэльчара Крылова будзе даказаная, яму можа пагражаць
да 5 гадоў пазбаўленьня волі.
Жыхар Менску Ігар Пцічкін памёр на «Валадарцы» 4 жніўня. Яго сьмерць
наступіла пасьля таго, як ён правёў у СІЗА 4 дні.
Маскоўскі раённы аддзел Сьледчага камітэту вядзе праверку па факце сьмерці
Ігара Пцічкіна. 4 верасьня тэрмін правядзеньня праверкі падоўжаны
да 4 лістапада 2013 году. Дагэтуль сваякам афіцыйна
не паведамілі прычыну сьмерці Ігара.