Школа маладога юрыста праводзіць трэнінгі
Таварыства «Зялёная сетка» запрашае студэнтаў старэйшых курсаў юрыдычных факультэтаў прыняць удзел у працы прававой службы «Зялёнай сеткі» і прайсці навучанне на трэнінгу для ЭкаЮрыстаў .
У трэнінгу можна прыняць удзел 5-6 кастрычніка або 2-3 лістапада.
На трэнінгу мы разгледзім:
- Што такое экалагічнае права і чым яно адрозніваецца ад права наогул;
- З чаго складаецца прыродаахоўнае заканадаўства, і хто за што адказвае ў Беларусі;
- Як працаваць з запытамі грамадзян:
пісьменна кваліфікаваць падзеі,
вызначыць дакладнага адрасата звароту,
выбраць сродкі абароны права,
распрацаваць стратэгію дзеянняў.
Для ўдзелу ў трэнінгу неабходна да 30 верасня 2013г . запоўніць Анкету па спасылцы.
Кантакты: Марына Дубіна (+37529) 228 42 68 greenbelarus@gmail.com
Прыкладная праграма трэнінгу
Субота
Сесія 1. Уступная.
Сесія 2. Экалагічнае права як канцэпцыя.
Што такое экалагічнае права. Роля, функцыя і кампетэнцыя экаюрыста .
Сесія 3. Інструменты экаюрыста . Кампетэнцыя арганізацый Беларусі ў галіне аховы навакольнага асяроддзя.
Пералік адказваючых за ахову навакольнага асяроддзя ў РБ.
Кампетэнцыі госудаственных органаў: хто за што адказвае.
Нацыянальнае « экалагічнае » заканадаўства РБ.
Сесія 4. Кваліфікацыя дзеянняў і падзей, вызначэнне дакладнага адрасата звароту, выбар дакладнага сродкі абароны права . Формы і метады зваротаў (скарга, заява, пазоў ).
Кваліфікацыя падзей, вызначэнне дакладнага адрасата.
Складанне звароту / заявы / скаргі.
Нядзеля
Сесія 5. Фарміраванне ўменняў працы з кліентамі.
Сесія 6. Распрацоўка стратэгій па канкрэтных выпадках ( алгарытм дзеянняў) .
Сесія 7. Закрыццё семінара: падвядзенне вынікаў.
Трэнінг вядуць практыкуючыя юрысты і трэнеры.