viasna on patreon

Салігорск: Сябры ТБМ патрабуюць выканання закона "Аб геаграфічных назвах аб'ектаў"

2013 2013-09-30T09:30:50+0300 2013-09-30T09:30:50+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/salig-nazvy-vulic-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябры салігорскай арганізацыі “Таварыства беларускай мовы” звярнулі ўвагу мясцовых чыноўнікаў на парушэнне закона “Аб геаграфічных назвах аб’ектаў”.

У адпаведнасці з артыкулам 17 Закона, найменні геаграфічным аб'ектам у Рэспубліцы Беларусь прысвойваюцца на беларускай мове. Перадача іх на рускую мову магчыма толькі шляхам транслітэрацыі.

“На вялікі жаль, значная колькасць інфармацыйных шыльдаў на будынках горада з назвамі салігорскіх вуліц выкананы не на беларускай мове, а на рускай і да таго ж з парушэннем правіл транслітэрацыі,” - сцвярджаюць аўтары звароту. У якасці прыкладу прыводзяцца Кастрычніцкая і Чыгуначная вуліцы, якія на гарадскіх будынках пазначаныя як “Октябрьская” і “Железнодорожная”.

Сябры ТБМ просяць прывесці назвы шыльдаў на будынках у адпаведнасць з дзеючым заканадаўствам.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства