viasna on patreon

Гомель: незалежны прафсаюз РЭП дапамог звольніцца прадаўцу, на якую хацелі “павесіць” недастачу

2013 2013-10-04T11:38:04+0300 2013-10-04T11:43:34+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/magazin.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Да прававога інспектара прафсаюза РЭП па Гомельскай вобласці Леаніда Судаленка шмат разоў звярталіся пакрыўджаныя працадаўцам прадаўцы, на якіх кіраўніцтва гандлёвых прадпрыемстваў горада ўскладала адказнасць за недастачы. Шмат такіх скаргаў, падрыхтаваных у суд праваабаронцам, былі задаволены судом, і інтарэсы простых працаўнікоў удавалася адстаяць.

Напрыклад, у 2012 годзе праваабаронца дапамог прадаўцам у сельскай краме абараніць свае інтарэсы, калі на іх «павесілі» недастачу ў 71 мільён рублёў. Раней з дапамогай Леаніда Судаленкі 14 звольненых прадаўцоў з крамы ААТГ «Цэнтр» былі адноўлены на працы.

Нядаўна да прававога інспектара звярнулася прадавец крамы ААТГ «Дабрабыт» Вольга Рабкова. Прадпрыемства адмаўлялася звольніць дзяўчыну, дарэчы, круглую сірату, “павесіўшы” на яе недастачу ў 600 тысяч за шэсць дзён яе працы. Атрымліваеца, кожны працоўны дзень прадаўцы павінны наймальніку па 60 тысяч рублёў недастачы?

Прававы інспектар дапамог прадаўцу скласці зыскавую заяву ў суд аб скасаванні тэрміновай працоўнай дамовы (кантракту) па патрабаванню працаўніка. У заяве прадавец піша, што ў сувязі ў паважлівымі прычынамі яна прасіла кіраўніцтва яе звольніць 10 верасня, але адказчык пакінуў яе заяву без задавальнення. «Згодна артыкулу 41 Працоўнага кодэксу кантракт падлягае скасаванню па патрабаванню працаўніка, у тым ліку і па паважлівых прычынах, ускладняючых працягненне працоўных адносінаў. Я зарэгістраваная ў Добрушы, а працую ў Гомелі. Раней я пражывала ў абласным цэнтры ў сваіх знаёмых, зараз жа не маю такой магчымасці. У выніку я вымушана ездзіць на працу з Добруша. Пры гэтым працую ў Гомелі да 22.00, і грамадскі транспарт практычна не ходзіць, каб дабрацца дахаты ў начны час», - патлумачыла ў заяве Вольга Рабкова.

Разам з тым, па словах Леаніда Судаленкі, атрымаўшы позву ў суд, кіраўніцтва крамы ААТГ «Дабрабыт» згадзілася нарэшце звольніць дзяўчыну. Аналагічны выпадак з ААТГ «Дабрабыт» адбыўся і ў іншага прадаўца прадпрыемства ў 2010 годзе. Тады Леанід Судаленка дапамог жанчыне з пасёлка Прыбар звольніцца праз суд.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства