Салігорская моладзь атрымала станоўчы адказ з Аўтобуснага парку №1 на прапанову грамадзян агучваць прыпынкі ў грамадзкім транспарце на беларускае мове
Па звестках saligorsk.org, у лісьце паведамляецца, што аўтапаркам уводзіцца ў практыку агучваньне прыпынкаў па беларуску, інфармацыя на аўтавакзале "Салігорск" даводзіцца да пасажыраў на беларускай мове, а пры замене інфармацыйных таблічак будуць рабіцца адпаведныя зьмены.
Нагадаем, што ў лютым салігорскімі актывістамі “Маладога Фронта” быў ініцыяваны збор подпісаў пад зваротам з шэрагам патрабаваньняў сярод якіх было патрабаваньне агучваньня прыпынкаў у грамадзкім траспарце па беларуску. Акрамя таго, моладзь патрабавала правесьці гарадзкімі ўладамі шэраг мерапрыемстваў прысьвечаных 125-годзьдзю з дня нараджэньня Янкі Купалы і Якуба Коласа. Адпаведныя крокі былі прынятыя аддзелам адукацыя Салігорскага райвыканкаму. Толькі адно патрабаваньне маладзёнаў засталося нявыкананым з-за тэхнічных магчымасьцяў мясцовага тэлеканалу -- гэта ток-шоў па моўным пытаньні.
Як паведамляюць арганізатары, кампанія на гэтам не спыняецца. Заплянаваны яшчэ шэраг іншых мерапрыемстваў па папулярызацыі роднай мовы сярод салігорцаў.