Асуджанага моладзевага лідэра Зьмітра Дашкевіча лечаць ад асьцеахандроза
Як стала вядома праваабарончаму цэнтру "Вясна", Змітра Дашкевіча лечаць ад асьцеахандроза: яму ўводзяць унутрымышачна вітамін В-12 і націраюць сагравальнай мазьзю Барысаўскай вытворчасьці. Лідэр маладафронтаўцаў ня ведае, колькі часу ён прабудзе ў турэмным шпіталі, аднак, кажа, што ўсе хворыя зьняволеныя мараць як мага хутчэй вярнуцца па месцу адбыцця пакараньня, бо ў шпіталі вельмі жорсткія ўмовы. Напрыклад, калі зранку не павітаешся з ахоўнікам, можаш атрымаць да 15 сутак карцару. За любую нязначную правіннасьць у шпіталі чакае абавязковае пакараньне, таму ніякага паслабленьня для хворых асуджаных, накіраваных на лячэньне, няма.
Нагадаем, палітзьняволены Зьміцер Дашкевіч знаходзіцца ў рэспубліканскім турэмным шпіталі ў горадзе Менску на абсьледаваньні. Яшчэ да арышту з-за праблем з пазваночнікам дактары забаранілі яму цяжкую фізічную працу дактары, нягледзячы на гэта месяц таму моладзевага лідэра перавялi працаваць на лесапiльны ўчастак, і болі ў сьпіне сталі моцнымі.
У Менску Зьмітра Дашкевіча наведаў ягоны адвакат, з якім яны абмеркавалі пытаньне абскарджваньня прысуду і падачу надзорнай скаргі.