viasna on patreon

Нясьвіжанку Насту Азарку выклікаюць на адміністратыўную камісію

2007 2007-04-25T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывістка незарэгістраванага «Маладога фронту» атрымала пазоў зь мясцовага гарвыканкаму з патрабаваньнем зьявіцца на паседжаньне адміністратыўнай камісіі 27 красавіка а 10 й гадзіне. Як паведаміла "Наша ніва", ёй закідаецца парушэньне арт. 143 КаАП РБ (антысанітарыя). Наста кажа, што не разумее нагоды для выкліку на камісію, бо апошнім часам яе не затрымлівалі.

Ня выключана, што такім чынам улады спрабуюць не дапусьціць удзелу рэгіянальных актывістаў у правядзеньні Чарнобыльскага шляху.

Нагадаем, што ўлетку мінулага дзяўчына прымала ўдзел у галадоўцы супраць перасьледу апазыцыйнай моладзі, вернікаў хрысьціянаў і была шпіталізаваная.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства