viasna on patreon

Адбыўся суд над актывістамі Партыі БНФ у Віцебску

2007 2007-04-27T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

27 красавіка суд Кастрычніцкага раёну Віцебску разгледзеў адміністратыўныя справы актывістаў Партыі БНФ Сяргея Белязекі, Кастуся Смолікава і Уладзіслава Токарава, якія былі затрыманыя ўчора падчас жалобнай імпрэзы з нагоды 21-х угодкаў аварыі на ЧАЭС. Як стала вядома ПЦ "Вясна" судзьдзя Смалякова Ірына прызнала ўсіх трох віноўнымі ў парушэньні артыкулу 23.34 КаАП і вынесла пакараньне:

Кастусю Смолікаву - штраф памерам 2 базавыя велічыні;

Сяргею Белязеку - штраф памерам 5 базавых велічыняў;

Уладзіславу Токараву - арышт тэрмінам 3 сутак.

Нагадаем, старшыня гарадзкой арганізацыі сп. Токараў трымаў бел-чырвона-белы сьцяг з жалобнай чорнай стужкай, а старшыня абласной арганізацыі сп. Смолікаў выступіў перад прысутнымі з невялікай прамовай. У Сяргея Белязекі на шыі быў павязаны бел-чырвона-белы шалік.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства