viasna on patreon

Закон «Аб агульнай сярэдняй адукацыі» ўзьняў пытаньне пра набор дзяцей у першыя клясы гімназіяў

2007 2007-04-27T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Згодна з гэтым дакумэнтам, усе пачатковыя клясы павінны перавесьціся з гімназіяў і сярэднія агульнаадукацыйныя школы, бо навучаньне паводле гімназічным праграмаў пачынаецца зь пятай клясы.

У выпадку, калі да бліжэйшай школы трэба дабірацца грамадзкім транспартам, або ў ёй праз перагружанасьць насьпявае патрэба ўвядзеньня другой зьмены, набор у пачатковыя клясы гімназіі будзе дазволены. У першую чаргу гэта датычыць менскіх і абласных гімназіяў.

Пытаньне з наборам першаклясьнікаў у беларускамоўныя гімназіі, музычнапэдагагічныя і гімназіі мастацкаэстэтычнай скіраванасьці будзе вырашацца ў найбліжэйшы час час прадстаўнікамі Камітэту па адукацыі Менгарвыканкаму, паведамляе БЕЛТА. Тым часам набор у першыя клясы мусіць распачацца 15 траўня.

Дырэктарка менскай беларускамоўнай гімназіі №23 Ніна Нікіціна патлумачыла, што такой праблемы ў яе навучальнай установе ня будзе. Па яе словах, адбыўся круглы стол з удзелам намесьніка міністра адукацыі Казімера Фарыно і дэпутатаў парлямэнту, на якім было пастаўлена пытаньне пра неабходнасьць набору дзетак у першыя клясы ў гімназіі №23. У выніку было прынятае рашэньне пра пачатак набору ў 1 і 2 клясы ад 15 траўня. «Гэта натуральна, бо потым, у 5й клясе, будзе позна вучыць дзяцей мове» — адзначыла спн. Нікіціна і запрасіла ўсіх жадаючых прыводзіць сваіх дзетак у сваю гімназію.

Пакуль няясная сытуацыя зь іншымі менскімі беларускамоўнымі гімназіямі. «НН» будзе адсочваць разьвіцьцё падзеяў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства