Невядомы злачынца пашкодзіў пяць курганных могільнікаў ХХI ст. пад Заслаўем
https://spring96.org./be/news/6728
2007
2007-04-27T10:00:00+0300
2007-04-27T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пасля праведзенай праверкі 26 красавіка ў дачыненні да невядомага грамадзяніна распачата справа па ч. 1 арт. 344 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (наўмысныя разбурэнне, знішчэнне або пашкоджанне помнікаў гісторыі і культуры).
Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Мінаблвыканкама, невядомы злачынца з 10 па 16 сакавіка на тэрыторыі гісторыкакультурнага запаведніка «Заслаўе» ў лясным масіве паблізу горада Заслаўе пашкодзіў пяць курганных могільнікаў ХХI стагоддзя, якія з’яўляюцца помнікамі гісторыі і культуры. Праводзіцца расследаванне, паведаміў БелаПАН.