viasna on patreon

Члена-карэспандэнта Акадэмii навук Беларусi Васiля Бандарчыка пазбавiлi грашовай даплаты

2007 2007-04-30T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта піша "Народная Воля".

Член-карэспандэнт Акадэмii навук Беларусi Васiль БАНДАРЧЫК моцна хварэе. Вучоны па стане здароўя не здолеў напiсаць гадавую навуковую справаздачу, i ўлады адабралi ў яго акадэмiчную надбаўку. У спiс грашовых надбавак за акадэмiчныя званнi, зацверджаны Аляксандрам Лукашэнкам, таксама не трапiлi яшчэ сем дзеючых акадэмiкаў i членаў-карэспандэнтаў Акадэмii навук Беларусi.

Даплаты за вучоныя званнi ў Беларусi выплачваюцца з бюджэту. За свой унёсак у навуку акадэмiкi штомесяц атрымлiваюць надбаўку ў памеры 15 базавых велiчынь, члены-карэспандэнты — 10. Але з недалёкiх часоў вучоных прымусiлi штогод пiсаць навуковыя справаздачы. Толькi адчытаўшыся за зробленую працу, яны могуць прэтэндаваць на даплату да сваiх заробкаў цi пенсiй. Справаздачы адсылаюцца ў Акадэмiю навук, зацвярджаюцца спачатку аддзяленнямi адпаведных напрамкаў, а пасля — Прэзiдыумам НАН Беларусi. Канчатковае рашэнне “каму даць, а каму не даць” прымае кiраўнiк дзяржавы. Вось i сёлета адпаведны дакумент Аляксандр Лукашэнка падпiсаў 19 красавiка. Даплаты за навуковыя званнi ў 2007 годзе ўстаноўлены 80 акадэмiкам i 121 члену-карэспандэнту НАН Беларусi. Пазбаўлены штомесячных грашовых надбавак 8 чалавек.

Амаль кожны год склад тых, каго пазбаўляюць даплат, не мяняецца. У спiс, напрыклад, абавязкова трапляе член-карэспандэнт НАН Беларусi Станiслаў Шушкевiч. Вядомы вучоны i палiтык быў яшчэ сярод першых навукоўцаў, якiх напрыканцы 90-х гадоў мiнулага стагоддзя пазбавiлi акадэмiчных надбавак. Тады гэтая практыка толькi з'явiлася ў Беларусi. Разам з Шушкевiчам у славуты першы спiс няўгодных вучоных трапiлi члены-карэспандэнты НАН Беларусi Генадзь Карпенка (вiцэ-спiкер Вярхоўнага Савета 13-га склiкання) i Валерый Цiхiня (былы старшыня Канстытуцыйнага суда), а таксама акадэмiк Анатоль Мiхайлаў (рэктар ЕГУ). “Зараз я не пiшу гэтыя справаздачы i таму фармальна ўлада можа патлумачыць, чаму пазбаўляе мяне надбаўкi, — кажа Станiслаў Станiслававiч. — Але ж у той год, калi только з'явiлася такая практыка, я справаздачу напiсаў. Аднак мне даплаты за званне ўсё роўна не далi”.

Сёлета акрамя Шушкевiча акадэмiчных даплат пазбаўлены ў асноўным тыя вучоныя, якiя жывуць i працуюць за межамi Беларусi. Яны, зразумела, не падпарадкоўваюцца беларускiм правiлам i не дасылаюць у Акадэмiю навук Беларусi свае справаздачы. Напрыклад, акадэмiк Анатоль Мiхайлаў — нязменны рэктар ЕГУ, быў вымушаны “эмiгрыраваць” у Вiльнюс. (Як вядома, улады Лiтвы дапамаглi адкрыць у сталiцы сваёй дзяржавы ЕГУ — беларускi унiверсiтэт у выгнаннi. — Аўт.). Яшчэ ў мiнулым стагоддзi з'ехаў у Швецыю малады беларускi акадэмiк, перспектыўны хiмiк Алег Стральчонак. У Расii жыве i працуе эканамiст, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi Юрый Казлоў. Таксама ў далечынi ад Радзiмы працуюць вядомыя матэматыкi, акадэмiк НАН Беларусi Уладзiмiр Платонаў i член-карэспандэнт акадэмii Аляксандр Залескi.

Але сёлета ў спiс вучоных, пазбаўленых даплат за званнi, трапiў чалавек, якi дакладна жыве на Радзiме, у Мiнску, i якi ўсё жыццё аддаў беларускаму мастацтвазнаўству. Акадэмiчную надбаўку на 2007 год не атрымаў член-карэспандэнт НАН Беларусi Васiль Кiрылавiч Бандарчык. Апошнiм месцам працы 87-гадовага вучонага быў Iнстытут мастацтвазнаўства, этнаграфii i фальклору iмя К.Крапiвы. У свой час Васiль Кiрылавiч быў i дырэктарам гэтай установы.

— Няўжо Бандарчыка пазбавiлi даплаты? — не паверылi такой iнфармацыi супрацоўнiкi iнстытута. — Ён моцна хворы чалавек, амаль згубiў памяць, яго даглядае сын. Пенсiя ў вучоных самi ведаеце якая — капеечная. Хiба ж за яе пражывеш?! Васiль Кiрылавiч працаваў у нашым iнстытуце да 2005 года, не будзем хлусiць, супрацоўнiкi дапамагалi яму пiсаць гэтыя справаздачы ў Акадэмiю, каб яму даплачвалi за званне. У гэтым годзе, трэба разумець, яму не дапамаглi, а сам напiсаць справаздачу хворы чалавек не здолеў... Але ж хiба ён не заслужыў надбаўкi ў 300 тысяч?

“Увогуле сiтуацыя з даплатамi за акадэмiчныя званнi выглядае абсурдам i абразай, — выказвае сваю думку акадэмiк Генадзь Лыч. — Якiя навуковыя справаздачы можа пiсаць вучоны, якi пайшоў на заслужаны адпачынак? Што ж нам цяпер трэба да самай смерцi працаваць, каб атрымаць тое, што мы заслужылi? Званне акадэмiка за так не даюць! Ва ўсiм цывiлiзаваным свеце даплаты за акадэмiчныя званнi разглядаюцца як своеасаблiвая падзяка дзяржавы за ўнёсак чалавека ў навуку, за эканамiчны эфект ад ягонай працы. I толькi ў нашай краiне хворага члена-карэспандэнта, пенсiянера могуць пазбавiць акадэмiчнай даплаты... Але ж тады лагiчна пазбаўляць даплат i за воiнскiя званнi. Але ж у нас генералы, нягледзячы на тое, служаць цi пайшлi ў адстаўку, атрымлiваюць даплату за званне, улада не патрабуе ад iх справаздачы аб зробленай за год рабоце. А чаму з вучоных гэта патрабуюць? Чаму ў краiне не ўсталяваны адзiны закон для ўсiх?”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства