viasna on patreon

Прэс-сакратар «Маладога Фронту» Барыс Гарэцкі атрымаў пазоў у суд Савецкага раёну на 8 траўня

2007 2007-04-30T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Нагода — атрыманьне пастановы аб прызначэньні судовага паседжаньня, дата якога пакуль невядомая. Па звестках прэс-службы МФ, крымінальную справу супраць удзельнікаў арганізацыі будзе весьці іншы судзьдзя, чым меркавалася раней, — Аніскевіч.

Нагадаем, што зараз у справе па арт. 193-1 КК (дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі), абвінавачаны пяць чалавек — Наста Палажанка, Зьміцер Хведарук, Алег Корбан, Аляксей Янушэўскі і Барыс Гарэцкі.

Крымінальны перасьлед маладзёнаў распачаў капітан УКДБ па гораду Менску Дзмітрый Свістун, пад кіраўніцтвам якога адбылося затрыманьне Цэнтральнай Рады Маладога Фронту 4 лютага, па загадзе якога тады Зьміцер Хведарук і Алег Корбан былі зьмешчаныя ў СІЗА. Пасьля гэтага справа была перададзеная ў Менскую пракуратуру, дзе сьледчы Сяргей Грахоўскі дапытаў больш ста сьведкаў, прымушаючы людзей даваць паказаньні супраць сваіх сяброў.

Цяпер маладафронтаўцы чакаюць суду.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства