viasna on patreon

Навошта Лукашэнку патрэбны прашэнні аб памілаванні ад палітвязняў?

2013 2013-11-29T10:22:22+0300 2013-11-29T10:22:22+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/pachobut.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Пачобут, публіцыст і блогер, уласны карэспандэнт выдання Gazeta Wyborcza

Андрэй Пачобут, публіцыст і блогер, уласны карэспандэнт выдання Gazeta Wyborcza

У Беларусі 10 палітвязняў. Звычайна замежнікі сцвярджаюць, што гэта не шмат. Сапраўды калі параўноўваць з Паўночнай Карэяй альбо Іранам, гэта так. Але Беларусь – гэта еўрапейская краіна, з еўрапейскай гісторыяй і еўрапейская ментальнасцю.  Таму практыкі якія з’яўляюцца нечым звыклым у Азіі ці Афрыцы тут выклікаюць абурэнне  і навдзвычайную ўвагу з боку заходніх суседзяў. Еўразвяз цвёрда патрабуе вызвалення беларускіх палітзняволенных і менавіта гэта з’яўляецца сёння ўмовай паляпшэння адносінаў Захаду з Беларуссю. На практыцы гэта значыць, што толькі вызваленне палітвязняў дасць Беларусі магчымасці скарыстацца заходнімі крэдытамі ды зрабіць яе больш прывабнай для заходніх інвестыцый, якія так патрэбны беларускай гаспадарцы.

Сярод тых, хто сёння знаходзіцца за кратамі розныя людзі. Найбольш вядомыя тры асобы: Мікола Статкевіч, палітычны канкурэнт Лукашэнкі з часоў апошняй прэзідэнцкай кампаніі, Алесь Бяляцкі, вядомы беларускі праваабаронца і прадпрымальнік Мікола Аўтуховіч… Астатнія гэта моладзевыя актывісты.

Калі ўзяць пад увагу сёняшнюю кандыцыю ўлады, яе цэнралізацыю і маналітнасць, а таксама дзеяздольнасць беларускіх сілавых структураў і параўнаць усё гэта з станам падзелянай і ўнутрана неаднародную беларускай апазіцыі то становіцца зразумела, што ніхто з тых хто сёння знаходзіцца за кратамі ў дадзены момант не ўяўляе для Лукашэнкі нейкай надзвычайнай палтычнай пагрозы.

Кожнага можна выпусціць на волю і ён не здолее ўскалыхнуць Беларусь ці неяк дэстабілізаваць існуючы рэжым. Сёння менавіта гаспадарка і нарастаючы крызіс, а не беларуская апазіцыя з’яўляюцца галаўным болям Аляксандра Лукашэнкі. Здавалася б плюсы, якія можа атрымаць у пры вызваленні палітвязняў (пазыкі і інвестыцыі) значна перабольшваюць мінусы.

Але Лукашэнка упарта адмаўляецца вызваліць палітвязняў.

Чаму?

Перш за ўсё Александр Лукашэнка хоча выглядаць моцным як у вачах грамадства так і ў вачах наменклатуры. Ад гэтага залежыць ягоная будучыня як кіраўніка Беларусі. Яму вельмі важна каб кожны беларус добра ведаў, што улада Лукашэнкі непахісная і менавіта ён а не Брусэль ці Масква з’яўляецца паўнапраўным і адзінаасобным уладаром Беларусі.

Ён адкрыта ўзалежнівае магчымасць вызвалення палітзняволенных ад напісання імі просьбы аб памілаванні адрасатам якой ён бачыць менавіта сябе. Гэта так важна для Лукашэнкі менавіта як сымбаль ягонай маральнай перамогі над палітычнымі вязнямі.

Беларуская сістэма трымаецца між іншым на страху. Грамадства добра ведае, што любы канфлікт з уладай можа пацягнуць за сабой рэпрэсіі. Палітзняволеныя такім, чынам з’яўляюцца напамінаннем для кожнага беларуса, што з уладай лепш не задзірацца.

Аляксандр Лукашэнка інтуітыўна адчувае, што вызваленне незломных палітвязняў з’яўляецца дэманстрацыяй іхнай маральнай перамогі над уладай. Гэта дае натхненне і ўзмацняе веру грамадства ў магчымасць пераменаў. І калі не цяпер, то прынамсі ў будучыні можа стацца прычынай ягонай паразы. У адрозьненні ад заходніх палітыкаў, якія свае поляны абмяжоўваюць тэрмінам да бліжэйшых выбараў Лукашэнка думае іншымі катэгорыямі. У бліжэйшай будучыні ён не збіраецца дзяліцца ўладай таму маральная перамога над палітвязнямі, якая мае сымбалізаваць безсэнсоўнасць усялякага супрацьстаяння дзеючай уладзе, з’яўляецца для яго вельмі важнай.

І таму на сёняшні момант менавіта патрабаванне звароту да прэзідэнта з просьбай аб памілаванні з’яўляецца ўмовай звальнення палітвязняў.

Канешне, для улады ёсць розныя шляхі выйсця з гэтай сітуацыі з тварам, ці нават атрымаць нейкія піар-дэвідэнты. Але пакуль, што сітуацыя ў Беларусі не на столькі крытычная каб Лукашэнка шукаў нейкага іншага выхаду, які прадугледжваў бы адмову ад маральнай перамогі над сваімі палітычнымі апанентамі.

Анджэй Пачобут для palitviazni.info

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства