viasna on patreon

Бярозаўскія праваабаронцы абскардзілі забарону пікета ў Брэсцкім абласным судзе

2013 2013-11-29T11:05:15+0300 2013-11-29T11:05:15+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/pravasuddze.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бярозаўскія праваабаронцы не пагадзіліся з рашэннем суда Бярозаўскага раёна, які стаў на бок райвыканкама ў адмове пікета, што планаваўся 10 кастрычніка. Яна накіравалі касацыйную скаргу ў Брэсцкі абласны суд. Праваабаронца Сяржук Русецкі адзначае:

- 10 кастрычніка мы планавалі правесці пікет, прымеркаваны да сусветнага Дня барацьбы супраць смяротнага пакарання. На гэтым мерапрыемстве хацелі выказаць сваё стаўленне да таго, што ў нашай краіне, адзінай у Еўропе, ужываецца смяротнае пакаранне.

Адмова ў пікеце адбылася ў сувязі з тым, што не былі пададзены дамовы з міліцыяй, бальніцай і жыллёва-камунальнай гаспадаркай адначасова з заявай на пікет. Але выканаць такое патрабаванне на практыцы немагчыма.

У міліцыю, бальніцу і ЖКГ данесла заявы на дамовы праваабаронца Тамара Шчапёткіна своечасова. Праваабаронцы звярталіся і ў райвыканкам, каб прадстаўнікі выканаўчай улады пракантралявалі дадзеныя ўстановы ў пытанні падпісання дамовы, але дапамогі не дачакаліся.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства