viasna on patreon

Рок за правы чалавека: Музыка – не для катаванняў

2013 2013-12-06T11:16:00+0300 2014-07-09T13:45:18+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/rock-human-rights_5.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Выпуск праваабарончага падкаста распавядае пра катаванні музыкай. Гукавыя напады з дапамогай цяжкога року практыкуюцца падчас допытаў у турмах кшталту Гуантанама і Абу-Грэйб, вязні якіх у сваёй большасці арабы, якія ніколі не чулі заходняй цяжкай музыкі, якая ў шэрагу арабскіх краінаў нават афіцыйна забароненая.    

У 2008 годзе, да 60-годдзя Усеагульная дэкларацыі правоў чалавека, брытанскія праваабаронцы распачалі кампанію супраць катаванняў музыкай, апублікаваўшы спіс кампазіцыяў, якія выкарыстоўваліся з варварскай мэтай у Гуантанама.    

Limp Bizkit

♫ AC/DC        

♫ Metallica

Камапазіцыі гэтых гуртоў увайшлі ў “катавальны” плэй-ліст, празваны “Guantanamo’s Greatest Hits”, але не ўсе рокеры выступаюць супраць прапаганды гвалту праз іх музыку. Для каго з іх прыкладам можа стаць легендарны

Джон Ленан

і чаму – слухайце самі!

Таксама вядучыя Кася Яновіч і Валянцін Стэфановіч не прамінулі пагаварыць і пра вядомыя праваабаронцам “экзатычныя” спосабы катаванняў у мінскай “амерыканцы”. 

“Рок за правы чалавека” - аўтарская праграма Праваабарончага цэнтра “Вясна” пра вядомых рок-актывістаў, якія верылі і вераць у human rights. Пра тое, як з удзелам музыкаў, праз іх творчасць уздымаюцца і вырашаюцца набалелыя праблемы грамадства.

Слухаць выпуск:

https://spring96.org./files/podcast/rock-human-rights_005.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства