viasna on patreon

Баранавічы: пікет супраць размяшчэння расійскай авіябазы забаронены

2013 2013-12-30T07:14:25+0300 2013-12-30T07:14:25+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kambalava-anzalika-baran.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Анжаліка Камбалава.

Анжаліка Камбалава.

Грамадская актывістка Анжаліка Камбалава 28 снежня атрымала заказны ліст за подпісам намесніка старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Дз. Касцюкевіча, у якім паведамляецца, што ўлада не дае згоды на правядзенне пікета 30 снежня супраць размяшчэння расійскай авіябазы ў Баранавічах. Чыноўнік лічыць, што заяўніца парушыла п. 4 рашэння гарвыканкама ад 16.06.2009г. № 1497 “Аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў у горадзе Баранавічы” і не заключыла дамовы з жыллёва-камунальнай гаспадаркай, паліклінікай і міліцыяй.

– У заяве я напісала, што паколькі ў пікеце прыме ўдзел ўсяго 1 чалавек, то абавязкі па забеспячэнні грамадскага парадку падчас мерапрыемства, прыборкі тэрыторыі пасля пікету бяру на сябе. Таксама я паведаміла, што буду мець медычную аптэчку для аказання першай медыцынскай дапамогі. Але гарвыканкам, магчыма, палічыў такі падыход да справы парушэннем свайго рашэння. Чыноўнікі ад нас патрабуюць, каб мы, замест стваральнай і карыснай працы для людзей займаліся марнаваннем часу, – адзначыла Анжаліка Камбалава.

Нагадаем, што 8 снежня бягучага года з аэрадрома Бесавец з-пад Петразаводска ў Баранавічы перабазіравалася авіяцыйнае звяно ў колькасці 4-х знішчальнікаў Су-27П і 2 ваенна-транспартных самалёта з інжынерна-тэхнічным складам і неабходным абсталяваннем.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства