viasna on patreon

Замежныя дыпламаты павіншавалі Алеся Бяляцкага

2014 2014-01-10T14:45:57+0300 2014-01-10T14:58:43+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/bialiacki-9.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Бяляцкі. Фота Юліі Дарашкевіч

Алесь Бяляцкі. Фота Юліі Дарашкевіч

Зняволенага кіраўніка Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алеся Бяляцкага з Калядамі павіншавалі кіраўнікі амбасадаў краінаў Еўрапейскага Саюза і ЗША ў Беларусі.

Пра гэта Алесь Бяляцкі 7 студзеня напісаў у лісце да сваіх калегаў.

Сумеснае віншаванне беларускаму праваабаронцу даслалі амбасадары краінаў Еўрасаюза, акрамя таго, амбасада Чэхіі перадала пасланне ад міністра замежных справаў Чэшскай Рэспублікі сп. Яна Когута.   

 

Таксама ён атрымаў калядную паштоўку ад часовага паверанага ЗША у Беларусі сп. Ітана Голдрыча.

Нагадаем, што крымінальны пераслед Алеся Бяляцкага, кіраўніка ПЦ "Вясна" і віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека, ад самага пачатку займеў міжнародны рэзананс. Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі, кіраўніцтва краінаў Еўрасаюза і ЗША лічаць прысуд у дачыненні да яго палітычна матываваным, прызналі яго вязнем сумлення і патрабуюць ад беларускіх уладаў вызвалення праваабаронцы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства