viasna on patreon

Гомельскі сайт «Цвярозы погляд» узламалі невядомыя і размясцілі кантэнт гей-тэматыкі

2014 2014-01-31T10:46:51+0300 2014-01-31T10:46:51+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/uletka-antualkagol-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

28 студзеня быў узламаны гомельскі незалежны сайт «Цвярозы погляд» (http://spasemstranu.com/), які працуе ў рамках кампаніі «Хопіць піць - трэба жыць». Магчыма, невыпадкова гэта адбылося падчас пахавання ў Гомелі Міхаіла Жызнеўскага - на той час адміністратары сайту як раз былі занятыя на пахаванні.

«Лічу вінаватымі ў гэтым выпадку беларускія спецслужбы. Бо толькі ім ды дзяржаўным чыноўнікам мы ўжо даўно стаім папярок горла. Ім не падабаецца наша дзейнасць, накіраваная на супрацьстаянне спойванню беларускай нацыі, не падабаецца інфармацыя, якая праўдзіва і непрадузята падавалася на нашым сайце. Ім не падабаюцца людзі, якія не баяцца казаць праўду ў вочы. Сваё негатыўнае стаўленне, выражанае ў рэпрэсіях да нашых актывістаў, гомельскія ўлады ўжо дэманстравалі неаднаразова. Таму і дадзены выпадак знішчэння нашага сайту лічу крокам, накіраваным на тое, каб заткнуць актыўным людзям рот. Гэтым крокам улады ў чарговы раз паказалі сваё аблічча. Таксама, па зместу залітага на сайт кантэнту зразумела, што яго рыхтавалі для нас ужо даўно, што гэта зрабілі не звычайныя хакеры-хуліганы», - лічыць адміністратар сайту Зміцер Карашкоў.

Як атрымалася высветліць, невядомымі быў усталяваны адмысловы код, які дапамог спампаваць і знішчыць увесь кантэнт на сайце. Замест яго зламыснікі размясцілі свой кантэнт, накіраваны на рэкламаванне нетрадыцыйных сексуальных адносін.

Адміністратары сайту ўжо выдалілі ўвесь новы кантэнт і вядуць працу па аднаўленні сайту.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства