viasna on patreon

Бабруйск: Вячаслаў Шэлег прапануе грошы сведкам выкрадання дачкі

2014 2014-01-31T16:26:21+0300 2014-01-31T16:26:21+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/babr-sheleg-dachka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У газеце "Бабруйскае жыццё" з'явілася абвестка, звязаная з Наталляй Шэлег, 16-гадовай дачкой мясцовага актывіста БХД, якую вывезлі ў лес і збілі невядомыя ў ліпені мінулага года. Нагадаем, пасля таго, як бацькі звярнуліся ў міліцыю, была распачатая крымінальная справа, але следства прыпынілася з-за немагчымасці знайсці падазраваных.

У абвестцы зноў просяць адгукнуцца сведкаў падзей. "У сувязі з тым, што да гэтага часу замоўца і выканаўцы не знойдзены, просьба да ўсіх, хто валодае якой-небудзь інфармацыяй аб дадзеным злачынстве, паведаміць аб гэтым па тэлефонам: +375296150667 velcom (бацькі), +375172199299 (КДБ). Ананімнасць гарантуецца. Узнагарода за інфармацыю, якая будзе судзейнічаць раскрыццю гэтага выкрадання, 250 000 000 рублёў", - гаварыцца ў звароце.

Вячаслаў Шэлег, бацька Наталлі, расказаў, што дадзеная абвестка - ягоная ініцыятыва.

-Справа была прыпынена, і дасюль ніякіх зрухаў. Мы б хацелі, каб вінаватых усё ж знайшлі, і таму вырашылі даць такога кшталту абвестку, прапанаваць свае грошы за сапраўды карысную інфармацыю. Магчыма, усё ж знойдуцца сведкі, якія нешта ведаюць, - адзначыў Вячаслаў Шэлег.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства