У Жодзіне вырабілі агітацыйныя плакаты і ўлёткі да выбараў
https://spring96.org./be/news/69434
2014
2014-02-28T12:36:07+0300
2014-02-28T12:36:07+0300
2014-02-28T12:37:13+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/uliotki-zhodzina.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
27 лютага жодзінскі гарвыбаркам вырабіў інфармацыйныя плакаты і ўлёткі для апавяшчэння выбаршчыкаў пра кандыдатаў праз гарадскія паштовыя скрыні.
Каляровыя плакаты, пакункі чорна-белых ўлётак-абвестак з фотавыявамі ды кароткай інфармацыяй пра кандыдатаў вырабленыя цэнтралізавана за сродкі ЦВК. Дадатковую агітацыю па новых правілах павінны рабіць кандыдаты самастойна - за ўласныя сродкі праз прыцягнутыя выбрачыя фонды.
Незалежны назіральнік Аляксей Лапіцкі паведамляе, што па звестках з жодзінскай гарадской выбарчай камісіі практычна ніхто з кандадатаў не будзе ствараць выбарчыя фонды. Апроч таго, назіральнік адзначае пасіўнасць кандыдатаў у падрыхтоўцы і правядзенні агітацыйнай кампаніі.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"