Бяспройгрышная латарэя чакае выбаршчыкаў на ўчастках Петрыкаўскага раёна
Раённая газета «Петрыкаўскія навіны» паведамляе, што ў дзень выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў на выбарчых участках «будзе прадстаўлены шырокі спектр паслуг і забаўляльных мерапрыемстваў». Сярод прапанаваных паслуг – канцэрты, выставы, спартыўныя і культурныя мерапрыемствы, дэгустацыі, кансультацыі спецыялістаў.
«На сельскіх выбарчых участках рэкламу паслуг прадставіць упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, мясцовыя медыцынскія ўстановы, камбінат бытавога абслугоўвання. Грамадскія аб’яднанні «Белая Русь» і «БРСМ» паўсюдна правядуць акцыі і ўручэнне сувеніраў маладым выбаршчыкам», - абяцае свята раённае выданне.
Прадпрыемствы райспажыўкааперацыі падрыхтавалі для выбаршчыкаў сюрпрыз – бяспройгрышную латарэю.
Выбаршчыкі змогуць нават «азнаёміцца з рэспубліканскімі і рэгіянальнымі перыядычнымі выданнямі і аформіць падпіску».
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”