viasna on patreon

Павел Вінаградаў трымае галадоўку на Акрэсціна

2014 2014-03-31T11:50:12+0300 2014-03-31T11:50:12+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/vinagradau1.jpg
Павел Вінаградаў

Павел Вінаградаў

Ужо 16 дзён ў менскім ізалятары на Акрэсціна працягвае галадоўку актывіст «Змены» Павел Вінаградаў, якога асудзілі на 25 сутак нібыта за дробнае хуліганства і непадпарадкаванне міліцыі.

Напярэдадні з Акрэсціна пасля 15-суткавага арышту выйшаў на волю Аляксандр Арцыбашаў, якога судзілі разам з Паўлам Вінаграбавым. 23 сакавіка Аляксандр бачыўся з Паўлам ў ізалятары, калі там праходзілі выбары, паведаміла жонка Паўла Вінаградава Святлана.

- Ён яшчэ на судзе гаварыў пра гэта. А затым да яго хадзіў адвакат, і Арцыбашаў яго там бачыў. Я яму пісала, але адказу пакуль няма. Яшчэ засталося больш тыдня, можа на гэтым тыдні сходзіць.

Паведаміла Святлана Вінаградава наконт чарговага візіту да Паўла адваката. Аляксандр Арцыбашаў дадаў, што так званых палітычных сабралі ў адну камеру, каб не агітавалі супраць выбараў усіх астатніх. Дарэчы, там быў і Анатоль Лябедзька. Усяго было 6 палітычных і нейкі адзін „левы“, які пайшоў галасаваць. З Пашай ўсё нармальна, худнее, бо цалкам адмовіўся ад ежы.

Паводле Аляксандра Арцыбашава, штодня да іх ў камеру прыходзіў лекар, які пытаўся пра тое, як пачуваюцца арыштанты. Аляксандр мяркуе, што медычны кантроль за станам здароўя Паўла Вінаградава падчас ягонай галадоўкі дастаткова трывалы. Павел Вінаградаў быў асуджаны 14 сакавіка на 25 сутак. Рашэнне вынесла суддзя Маскоўскага раённага суду Таццяна Мотыль, якой Павал Вінаградаў у пачатку працэсу выказаў недавер.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства