"Лепшая прафілактыка - гэта турма"
Такога меркавання прытрымліваецца начальнік Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй па Гомельскай вобласці Андрэй Заяц.
На сайце Гомельскага УУС адзначаецца, што палкоўнік міліцыі Андрэй Заяц лічыць, што яго кантынгенту самае месца ў турме. Занадта складана паверыць у тое, што закаранелыя злачынцы могуць пачаць абсалютна празрыстае грамадскае жыццё.
Прапаноўваем вашае ўвазе вытрымкі з артыкулу:
"Не, ён не ставіць гэта самамэтай для сябе і сваіх падначаленых. Але спуску нікому не дасць адназначна. Кожны з крымінальных аўтарытэтаў самага рознага ўзроўню можа быць упэўнены - у зоне кантролю яго падраздзялення ён будзе дакладна... Вымагальніцтва, разбоі, забойствы, хабары, крымінальныя аўтарытэты. Усё гэта частка бесперапыннай працы палкоўніка міліцыі Андрэя Зайца. Мабыць, самым першым сур'ёзным выпрабаваннем на трываласць стаў удзел у працы аператыўнай групы па выкрыцьцю банды Марозава і групоўкі "пажарнікаў". Потым было расследаванне па справе рэчыцкай злачыннай арганізацыі , прысуд па якой быў вынесены ў канцы 2007 года".