viasna on patreon

“Чарнобыльскі шлях-2014” (анлайн, відэа затрымання)

2014 2014-04-26T18:52:00+0300 2014-04-26T18:48:08+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/charnobyl-2014-6.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
"Чарнобыльскі шлях-2014"

"Чарнобыльскі шлях-2014"

Сёння, у дзень гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС, у Менску пройдуць дазволеныя гарадскімі ўладамі дэманстрацыя і мітынг «Чарнобыльскі шлях».

Збор удзельнікаў пачнецца ў 16-й каля кінатэатру «Кастрычнік». Шэсце пройдзе па вуліцы Сурганава да парку Дружбы народаў. Затым з 17.30 да 18.30 адбудзецца мітынг. Сёлета тэмамі акцыі стануць небяспека паўтарэння атамнай аварыі ў Беларусі, ўстойлівая і бяспечная энергетыка,будаўніцтва Беларускай АЭС.

Сярод заяўнікоў "Чарнобыльскага шляху-2014" — старшыня Партыі БНФ  Аляксей Янукевіч, лідар аргкамітэта па стварэнні грамадскага аб'яднання "Маладыя хрысціянскія дэмакраты" Марына Хоміч.

 

Прэвентыўна, перад “Чарнобыльскім шляхам былі затрыманыя:

1. Максім Вінярскі - затрыманы 22 красавіка і асуджаны на 12 сутак - трымае сухую галадоўку, на момант суду быў з ангінай.

2. Ілля Дабратвор - таксама затрыманы 22 красавіка і асуджаны на 10 сутак

3. Аляксандр Сцепаненка - 22 красавіка - 5 сутак

4. Уладзь Сяргееў - 22 красавіка - 5 сутак

5. Зміцер Дашкевіч - затрыманы 24 красавіка - 25 сутак

6. Аляксандр Францкевіч - затрыманы 25 красавіка, чакаецца  суд у панядзелак.

 

Праваабаронцы таксама паведамляюць, што 22 красавіка былі затрыманыя 2 актывісты з футбольных фанатаў: Мірашнічэнка Анатоль і Запасаў Уладзіслаў, асуджаныя да 10 сутак кожны, хутчэй за ўсё таксама прэвентыўна перад ЧШ.


Назіральнікі з РОО "Беларускі Хельсінскі камітэт" і ПЦ "Вясна"  будуць праводзіць маніторынг масавага мерапрыемства, па выніках якога з'явіцца справаздача па назіранні за дэманстрацый  і мітынгам.

 

***

15-57. Каля кінатэатра “Кастрычнік” каля сотні чалавек. Сярод іх – старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч. 

16-10. Колькасць удзельнікаў – больш за 200 чалавек. Сярод палітыкаў заўважаныя Аляксей Янукевіч, Павал Севярынец, Юрась Губарэвіч. Традыцыйна шмат людзей у цывільным, якія перамаўляюцца па рацыі.

 

16-25. Каля кінатэарта зараз каля 300 чал., на праспекце - даішнікі, шмат супрацоўнікаў у цывільным, прыйшлі кіраўнікі з Цэнтральнага РУУСа.

16-30. У метро узмоцненыя нарады міліцыі. Збоку кінатэатра стаіць адзін аўтазак. 

16-40. Калона прыблізнай колькасцю 500 чалавек рушыла па праспекце

16-50.  На пытанне назіральніка: “Колькі супрацоўнікаў міліцыі ахоўваюць мерапрыемства” амапавец адказаў: “Сколькі трэба”. Калона дэманстрантаў, каля 700 чалавек, дайшла да вуліцы Я. Коласа.
16-55.  Даішнікі спынілі два аўтамабілі з бел-чырвона-белай сімволікай і размаўляюць з кіроўцамі #26krasavikа

17-10.  Каля Парку Дружбы народаў стаяць 4 аўтазакі, некалькі УАЗікаў, хуткая дапамога, тэрыторыя агароджаная металічнымі секцыямі, дзяжураць пераапранутыя супрацоўнікі міліцыі. 

17-35. Калона дайшла да пляцоўкі ў парку Дружбы Народаў, якая абгароджаная турнікетамі, прайсці да месца правядзення акцыі можна толькі праз металашукальнікі. Колькасць удзельнікаў на гэты час - каля 400 чалавек.

17-40.  Магчымая правакацыя ў дачыненні да Юрыя Рубцова, які прыйшоў у майцы з надпісам “Лукашэнка, сыходзь!”. На яго ўважліва паглядваюць міліцыянты. Рубцоў вырашыў з'ехаць, аднак на яго палююць міліцыянты.

17-55. Юрыя Рубцова, Леаніда Смаўжа і іх сябра Мікалая супрацоўнікі міліцыі затрымалі ў тралейбусе. Іх пасадзілі ў мікрааўтобус сіняга колеру нумар 9812 (відэа)

18-40. Мітынг у парку Дружбы народаў, у якім бралі ўдзел каля 50-ці чалавек, завяршыўся.

“Чарнобыльскі шлях-2014” (анлайн, відэа затрымання)
"Чарнобыльскі шлях-2014"
"Чарнобыльскі шлях-2014"
"Чарнобыльскі шлях-2014"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства