viasna on patreon

Libereco прапануе да падпісання петыцыю за амністыю для палітвязняў Беларусі

2014 2014-04-26T18:12:27+0300 2014-04-26T18:12:27+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/special_amnesty-libereco.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Напярэдадні чэмпіяната свету па хакеі нямецка-швейцарская праваабарончая арганізацыя Libereco - Partnership for Human Rights заклікае прэзідэнта Лукашэнку вызваліць усіх палітвязняў, каб праводзіць ЧС без парушэнняў правоў чалавека.    

Петыцыя за спецыяльную амністыю для палітвязняў Беларусі змешчаная на сайце change.org.

“З 9 па 25 траўня 2014 года ў Беларусі пройдзе Чэмпіянат Свету па хакеі. 9 траўня, у дзень адкрыцця чэмпіянату, спаўняецца 69 год з дня заканчэння Другой Сусветнай вайны.

З нагоды адкрыцця Чэмпіянату свету 9 траўня, калі таксама адзначаецца Дзень Перамогі, мы просім Вас абвесціць спецыяльную амністыю, паводле якой Ігар Аліневіч, Алесь Бяляцкі, Мікалай Дзядок, Андрэй Гайдукоў, Эдуард Лобаў, Васіль Парфянкоў, Арцём Пракапенка, Мікалай Статкевіч і Яўген Васьковіч будуць вызваленыя з турмы.

Паводле беларускіх і міжнародных праваабарончымі арганізацыямі, людзі, згаданыя вышэй, з’яўляюцца палітвязнямі, і іх зняволенне – гэта сур’ёзнае парушэнне правоў чалавека. Беларусь падпісала Міжнародны Пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах, згодна з якім абавязаная гарантаваць гэтыя правы”, - даводзяць да Лукашэнкі праваабаронцы Libereco.

На сайце арганізацыі змешчаны адпаведныя банэры, якія можна выкарыстоўваць для пашырэння інфармацыі пра петыцыю. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства