viasna on patreon

У Менску судзяць удзельнікаў «Чарнобыльскага шляху» (абнаўляецца, фота)

2014 2014-04-28T15:17:00+0300 2014-04-29T07:15:42+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ment.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Супрацоўнікі міліцыі на "Чарнобыльскім шляху". Фота "Свабоды".

Супрацоўнікі міліцыі на "Чарнобыльскім шляху". Фота "Свабоды".

У судзе Савецкага раёна Менску сёння будуць разгледжаныя адміністратыўныя справы шасці ўдзельнікаў «Чарнобыльскага шляху», якія былі затрыманыя 26 красавіка пасля адразу пасля завяршэння мітынгу, а таксама адбудзецца суд над затрыманым прэвентыўна Аляксандрам Францкевічам.

Пакуль вядомыя прозвішчы толькі дваіх  затрыманых, гэта гамяльчанін Юры Рубцоў і жыхар Стаўбцоўскага раёна Леанід Смоўж.

Праваабаронцы сталі сведкамі размовы кіраўніка Савецкага РУУСа і старшыні суда, пад час якой прагучала, што ў суд прывязуць дзесяць чалавек, аднак невядома, ці ўсе яны былі затрыманыя пад час “Чарнобыльскага шляху”. 

Сярод затрыманых таксама актывіст Аляксандр Курбаскін.

***

Суддзя Марына Фёдарава разглядае адміністратыўныя пратаколы (17.1-дробнае хуліганства і 23.34 – удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве КаАП) Дзяніса Карнова. Сведкі, супрацоўнікі міліцыі кажуць, што Карноў лаяўся, упіраўся ў міліцэйскі аўтамабіль. Прысуд - 20 сутак арышту.

 

У судзе і сябра Леаніда Смаўжа – Мікалай Колас. Пры затрыманні яго збівалі ў мікрааўтобусе. Скардзіцца, што анямела рука. Міколу Коласа судзіць Кірыл Палулех. Ён заявіў у судзе, што пратакол на яго складалі пад катаваннем, што яму не далі магчымасці пазваніць дамоў.  Мікалай Колас пакараны арыштам на 15 сутак.

 

Справу Леаніда Смаўжа разглядае суддзя Лаўкова. Сведкай ў Смаўжа выступае Сыраватаў, камандзір групы амапа. Смоўж патлумачыў, што больш за 3 гадзіны іх трымалі тварам да сценкі у Раусе на расцяжцы. Прысуд Смаўжу - арышт на 20 сутак.

 

Уладзімер Новікаў, грамадзянін Расіі - 15 сутак арышту па 2 пратаколах за непадпарадкаванне міліцыі і хуліганства.

Аляксандру Курбаскіну - 20 сутак арышту.

Валерый Тамілін таксама атрымаў 20 сутак арышту. Суддзя Марына Фёдарава.

Разглядаецца справа Аляксандра Стукіна. Суддзя  Марына Фёдарава абвясціла прысуд - 20 сутак арышту.

 

Гамяльчанін Юрыя Рубцоў запатрабаваў, каб яго судзілі ў зале, а не ў кабінеце суддзі Палулеха. Яму пагражаюць складаннем пратаколу за непавагу да суду. Рубцова прывялі на суд без кашулі, у адных штанах. Яго пакаралі арыштам на 25 сутак. Ён заявіў, што абвяшчае галадоўку. Рубцову таксама пагражае крымінальная справа за знявагу суддзі.

 

Прысуд Аляксандру Францкевічу - 25 сутак арышту.

 

У суд прывезлі ўдзельнікаў "Чарнобыльскага шляху"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства