viasna on patreon

Магілёўская пракуратура не знайшла фактаў парушэння заканадаўства пры ўтрыманні ў ізалятары Антона Касцова

2014 2014-04-28T14:03:28+0300 2014-04-28T14:03:28+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/turemnaja_kamera.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота: bigpicture.ru

Фота: bigpicture.ru

У адказах, якія атрымаў сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыі, гаворыцца, што праведзеная праверка не здолела выявіць, ці знаходзіўся Касцоў у адной камеры з грамадзянінам, якія раней быў асуджаны за крымінальнае злачынства.

У прыватнасці, у лісце з пракуратуры Магілёўскай вобласці адзначаецца, што ў перыяд адбывання адміністрацыйнага пакарання Антонам Касцовам у перыяд з 26 па 29 снежня 2013 года планы пакамернай ізаляцыі асоб у ізалятары знішчаны, бо яны не падлягаюць захаванню ў адпаведнасці з заканадаўствам. У ведамасцях на выдачу прадуктаў харчавання, журнале першаснага апытання і рэгістрацыі аказання медыцынскай дапамогі звесткі аб пакамерным размяшчэнні асоб не адлюстроўваюцца.  

Відэазапіс сістэмы назірання за перыяд з 26 па 29 снежня адсутнічае, бо захоўваецца непрацяглы перыяд. Шэраг апытаных супрацоўнікаў ізалятара ў пазначаны перыяд часу не здолелі пацвердзіць альбо абвергнуць знаходжанне Касцова ў адной камеры з раней асуджаным.

Праваабаронца Барыс Бухель назваў адказ банальнай адпіскай, а стан у якім знаходзіцца ізалятар часовага ўтрымання - поўным бардаком.

"Не можа такога быць, каб нельга было вызначыць, з кім знаходзіўся Касцоў у камеры. Калі адміністрацыйна асуджаныя знаходзяцца ў камеры, то дзяржава бярэ на сябе адказнасць за ўсё, што там адбываецца ці можа адбыцца. Тым больш, што нельга па закону саджаць у адну камеру раней судзімых і несудзімых грамадзян -  у камеры з-за гэтага можа адбыцца што заўгодна, у тым ліку новыя злачынствы", - кажа праваабаронца.

Нагадаем, што Антон Касцоў з'яўляўся ўдзельнікам групы "Стоп-падатак" у сацыяльнай сетцы "Вконтакте". Ён адбыў трохдзённае адміністрацыйнае пакаранне ў магілёўскім  ізалятары часовага ўтрымання, бо быў прызнаны судом вінаватым у арганізацыі несанкцыяванай акцыі аўтамабілістаў у цэнтры Магілёва. У акцыі прыняла ўдзел усяго некалькі аўтамабіляў.   

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства