viasna on patreon

У Магілёве ўжываецца практыка недапускання грамадзян на адкрытыя судовыя пасяджэнні

2014 2014-04-28T14:15:44+0300 2014-04-28T14:15:44+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/suddzia-mantyja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гэта сцвярджае грамадскі актывіст Аляксандр Хамратаў. Ён не здолеў патрапіць у залу суда Кастрычніцкага раёна Магілёва на  разгляд адміністрацыйнай справы свайго знаёмага. 

Суддзя Крашкіна не пусціла яго ў залу суда, сказала, што заўзятараў і гледачоў не запрашала.

"Працэс быў самы звычайны. Майго сябра затрымала ДАІ  і правяла асведчанне на алкаголь. Трубка нічога не паказала, а аналіз крыві выявіў неістотную дозу роўную 0,37 праміле. Суд прыняў рашэнне аштрафаваць майго знаёмага на 15 мільёнаў рублёў і пазбавіць яго права кіравання аўтамабілем на тры гады. Судовы працэс звычайны, але суддзя вырашыла мяне на яго не пускаць", - кажа Аляксандр Хамратаў.

З гэтай нагоды актывіст напісаў скаргу на імя старшыні суда і атрымаў нечаканы адказ, у адпаведнасці з якім на судовых працэсах могуць прысутнічаць адвакат, пацярпелы, прадстаўнік, альбо асоба, якая пацярпела.

Гэты адказ Аляксандр Хамратаў абскардзіў у вышэйстаячай інстанцыі.

Праваабаронца Барыс Бухель лічыць, што суддзя Крашкіна парушыла заканадаўства.

"Суддзя дзейнічала незаконна. Гэты судовы працэс не быў закрытым, а з'яўляюся адкрытым. Відаць, суддзі адвыклі ад звычайных грамадзян, якія могуць прыйсці і папрысутнічаць на судзе. Патрэбна правядзенне маніторынга судовых пасяджэнняў, бо суддзі пачынаюць свавольнічаць і не выконваюць ні закон, ні прапісаную ім працэдуру", - кажа Барыс Бухель.

Праваабаронца кажа, што такія грубыя парушэнні закона трэба абскарджваць.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства