viasna on patreon

Фундацыя Дом Правоў Чалавека заклікае ўлады Беларусі тэрмінова спыніць практыку перасьледу праваабаронцаў і не ліквідаваць "Праваабарончы цэнтр "Вясна"

2003 2003-09-25T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

ФУНДАЦЫЯ ДОМ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА

Прэзыдэнту Аляксандру Лукашэнку
Рэзыдэнцыя Прэзыдэнта
Мінск 220010
Рэспубліка Беларусь
Тэл/Факс +375 17 2235 825

Осла, 20 верасьня 2003

Паважаны спадар Прэзыдэнт Лукашэнка,

Напрацягу апошняга году Фундацыя Дом Правоў Чалавека ў Нарвэгіі сабрала інфармацыю з Беларусі, якая відавочна паказвае на рэзкае звужэньне афіцыйнага, прававога і грамадзкага поля для дзейнасьці грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі. Апошнія падзеі ў Беларусі сьведчаць, што асабліва гэта тычыцца свабодных сродкаў масавай інфармацыі і праваабарончых арганізацыяў.
Фундацыя Дом Правоў Чалавека вельмі занепакоеная павялічанай практыкай вынясеньня папярэджаньняў грамадзкім арганізацыям, бюракратычнай сыстэмай рэгістрацыі і ускладненымі правіламі і патрабаваньнямі што да дзейнасьці арганізацыяў, уведзенымі ўладамі Беларусі. Практыка выкарыстаньня гэтых законаў і правілаў супярэчыць свабодзе слова і свабодзе асацыяцыяў у Беларусі і вядзе да масавага вынішчэньня структураў грамадзкай супольнасьці, перасьледу праваабаронцаў і зьмяншэньня магчымасьцяў для абароны правоў грамадзянаў краіны. Фундацыя Дом Правоў Чалавека заклікае беларускія ўлады тэрмінова і без усялякіх умоваў спыніць гэтую практыку.
Фундацыя Дом Правоў Чалавека зьвяртае ўвагу на зыск аб ліквідацыі вядомага беларускага грамадзкага аб’яднаньня “Праваабарончы цэнтр “Вясна”, які пачне разглядацца 23 верасьня 2003 году. Фундацыя Дом Правоў Чалавека лічыць, што падставы зыску Міністэрства Юстыцыі супярэчаць міжнародным прынцыпам правоў чалавека, свабодзе слова і свабодзе асацыяцыяў. Фундацыя Дом Правоў Чалавека зьвярнулася да Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь не ліквідаваць грамадзкае аб’яднаньне “Праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Напрыканцы, Фундацыя Дом Правоў Чалавека зьвяртае вашую ўвагу на фармулёўку артыкула 1 Дэклярацыі ААН па Праваабаронцах: “Кожны мае права, асабіста і ў асацыяцыі зь іншымі, спрыяць і імкнуцца да абароны і зьдзяйсьненьня правоў чалавека і асноўных свабодаў на нацыянальным і міжнародным узроўнях”.

З павагай,

Марыя Дале (Maria Dahle)
Выканаўчы дырэктар
Фундацыя Дом Правоў Чалавека , Нарвэгія

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства