viasna on patreon

Міліцыянт упрошвае актывіста сесці на суткі: «Дима, пожалей меня, открой двери» (ВІДЭА)

2014 2014-05-22T12:32:13+0300 2014-05-22T12:32:13+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/palienka.jpg
Актывіст Дзмітрый Паліенка

Актывіст Дзмітрый Паліенка

У часе чэмпіянату свету адбываюцца прэвентыўныя затрыманні па палітычнай прыкмеце.

Актывіст нацыянал-бальшавіцкага руху Дзмітрый Паліенка выклаў у інтэрнэт запіс размовы з міліцыянтам. Хлопца прыйшлі забраць на суткі перад 9 Мая. Але ён адмовіўся ўпусціць міліцыянта, і дыялог адбываўся праз замкнёныя дзверы.

— Ты заўтра хочаш сесці надоўга?

— Куды сесці?

— У турму. Заўтра які дзень — 9 Мая.

— І што?

— Інфармацыя ёсць, што ты хочаш заўтра нешта нарабіць.

— Інфармацыя была, што і на Дзень Волі я хацеў нешта нарабіць.

— На Дзень Волі тады падстрахаваліся…

Актывісту абяцалі двое сутак арышту, калі ён добраахвотна паедзе ў аддзяленне. Але Паліенка адмовіўся. Тады міліцыянты пайшлі на хітрыкі.

«Яны адключылі святло. Я папрасіў бацьку, каб ён выйшаў і ўключыў. А як толькі ён адамкнуў дзверы, чацвёрка міліцыянтаў увалілася і пацягнула мяне на вуліцу. Адвезлі ў аддзел міліцыі на Ангарскай, затым у суд, потым у Заводскае РУУС, адтуль — у ізалятар. 10 сутак далі: нібы я лаяўся і размахваў рукамі. Пагражалі, што напішуць яшчэ і супраціўленне».

Паліенка адзначыў, што міліцыянты былі без формы, дакументаў не паказвалі. А чалавек, з якім ён непасрэдна размаўляў, назваўся ўчастковым. Хаця, па словах хлопца, участковы ў яго іншы. Ён жа затрымліваў хлопца і папярэдні раз — 24 сакавіка. Тады Дзмітрыю прапанавалі здзелку: ён падпісвае пратакол і адпраўляецца на 2 сутак. Але ў выніку «закрылі» на 13 сутак.

«Абяцаў, што пратрымае мяне да 26 сакавіка і адпусціць. Склаў пратакол і выпісаў штраф. Я даверыўся, падпісаў. А пасля адвезлі ў суд».

Перад тым хлопца затрымалі за графіці. Тады яго збілі ў аддзяленні міліцыі.

Міліцыянт упрошвае актывіста сесці на суткі: «Дима, пожалей меня, открой двери» (ВІДЭА)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства