Футбольнага заўзятара аштрафавалі за нацыянальную сімволіку
https://spring96.org./be/news/71228
2014
2014-05-24T13:09:49+0300
2014-05-24T13:09:49+0300
2014-05-24T13:15:14+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/sud6.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
24-гадовы жыхар сталіцы Алег быў затрыманы ўвечары 22 траўня на “Мінск-Арэне”, куды прыйшоў на матч паміж камандамі Беларусі і Швецыі. Заўзятар прыцягнуў да сябе ўвагу намаляваным на шчацэ бел-чырвона-белым сцяжком.
Супрацоўнікі міліцыі даставілі маладога чалавека ў РУУС Цэнтральнага раёна Мінска, дзе склалі на яго пратакол па артыкуле 17.1 КаАП за “дробнае хулігантсва”. Амаль суткі да суду яго пратрымалі ў РУУСе.
23 траўня суддзя суда Цэнтральнага раёна Вікторыя Шабуня пакарала заўзятара штрафам у пяць базавых велічыняў. Алег будзе абскарджваць гэтае судовае рашэнне.