viasna on patreon

У Менску выказалі салідарнасьць з казаскімі апазыцыянэрамі

2014 2014-05-30T13:46:28+0300 2014-05-30T13:46:28+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kazahi_suprac_eec.jpg
Праціўнікі еўразійскага саюзу ў Астане. Фота з сайта svaboda.org

Праціўнікі еўразійскага саюзу ў Астане. Фота з сайта svaboda.org

Грамадзянская онлайн-ініцыятыва «Эўропа без дыктатур!» выступіла з заявай у падтрымку арыштаваных у Астане праціўнікаў Эўразійскага саюзу.

29 траўня ў Астане падпісана дамова аб стварэньні Эўразійскага эканамічнага саюзу (ЭАЭС) паміж Казахстанам, Расеяй і Беларусьсю.

Напярэдадні больш за 20 прадстаўнікоў грамадзкасьці і СМІ, у тым ліку і рэпарцёр казаскай службы Радыё Свабода Эркен Жаямэрген, былі арыштаваныя за ўдзел у «антыэўразійскім сходзе».

«Грамадзянская онлайн-ініцыятыва „Эўропа без дыктатур!“ выказвае падтрымку казаскім барацьбітам і нагадвае, што 27 сакавіка 2014 году Казахстан устрымаўся пры галасаваньні па рэзалюцыі Генэральнай Асамблеі ААН „Тэрытарыяльная цэласнасьць Украіны“. Паставіўшы свой подпіс пад дамоваю аб стварэньні Эўразійскага эканамічнага саюзу, Нурсултан Назарбаеў пагадзіўся са зьменай статусу Аўтаномнай Рэспублікі Крым і горада Севастопаля.

Не ўстрымаўшыся ад дзеяньняў, накіраваных на парушэньне нацыянальнага адзінства і тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны (п.2 Рэзалюцыі), кіраўніцтва Казахстану разам зь беларускім нясе адказнасьць за становішча ў братняй краіне.

З улікам таго, што анэксіі Аўтаномнай Рэспублікі Крым і горада Севастопаля папярэднічала адмова кіраўніцтва Расейскай Фэдэрацыі ад сваіх абавязаньняў па Мэмарандуме аб гарантыях бясьпекі ў сувязі з далучэньнем Украіны да Дамовы аб нераспаўсюджваньні ядзернай зброі ад 5 сьнежня 1994 году (Будапэшцкі мэмарандум), Казахстан і Беларусь, якія ў гэты ж дзень атрымалі такія ж гарантыі, нясуць роўную з Расеяй адказнасьць за зруйнаваньне пасьляваеннай сыстэмы міжнароднага права», — гаворыцца ў заяве.

Ініцыятыва заяўляе, што подпіс Аляксандра Лукашэнкі ад імя Рэспублікі Беларусь пад дамовай аб стварэньні Эўразійскага саюзу «з прававога пункту гледжаньня нікчэмны»:

«Паводле заключэньня спэцыяльнай камісіі апошняга законна абранага парлямэнту, ягоная ўлада — гэта злачынства, якое цягнецца ў часе — захоп і ўтрыманьне ўлады неканстытуцыйным шляхам.

Грамадзянская онлайн-ініцыятыва «Эўропа без дыктатур!» — удзельніца Форуму грамадзянскай супольнасьці «Ўсходняга партнэрства» — заклікала краіны АБСЭ і «Ўсходняга партнэрства» «да адмовы ад прызнаньня ЭАЭС суб’ектам міжнароднага права як заснаванага на хлусьні, на гвалце, на вайне».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства