viasna on patreon

“Адумайцеся, суайчыньнікі з міністэрства, што Вы робіце? Праявіце грамадзянскую мужнасьць і адклічце іск з суда! Зьдзейсьніце Учынак!” -- заклікаў Валеры Шчукін, праваабаронца, ганаровы сябра ПЦ “Вясна”

2003 2003-09-29T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Міністэрства юстыцыі
Рэспублікі Беларусь
Мінск, Калектарная 10
Факс: 220-96-84

Беларусь па віне цяперашніх дзяржаўных органаў стала ізгоем на еўрапейскім кантыненце. З кіраўніком беларускай дзяржавы не хочуць знацца нашы суседзі па еўрапейскім доме.
Прычына адвяржэньня сусветнай супольнасьцю нашай краіны – парушэньне ў Беларусі правоў чалавека і, перадусім, правоў грамадзянаў на стварэньне грамадскіх арганізацыяў і ўдзел у іх.
Большая доля віны ў міжнароднай ізаляцыі Беларусі ляжыць на Міністэрстве юстыцыі, якое не супрацьдзейнічае праводзімай у нашай дзяржаве палітыцы адмовы ў рэгістрацыі, ліквідацыі грамадскіх і рэлігійных арганізацый, няўгодных дзеючай ўладзе.
З болем у сэрцы даведаўся, што Мінюстам пададзены ў суд іск пра ліківдацыю праваабарончага цэнтру “Вясна”.
У чарговы раз міністэрства “справедлівасьці” мае намер ліквідаваць грамадскае аб’яднаньне, якое дзейнічае строга ў межах Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, і не зьдзейсьніла, як вынікае з іску, злачынных дзеяньняў, забароненых Крымінаьлным Кодэксам.
Адумайцеся, суайчыньнікі з міністэрства, што Вы робіце?
“Вясна” абараняла выбарчае права беларускіх грамадзянаў, а вы, як злачынцу, цягнеце яе за гэта ў суд!
Праявіце грамадзянскую мужнасьць і адклічце іск з суда!
Не хапае чыноўніцкай сьмеласьці сказаць незаконным указаньням “не” – сыйдзіце ў адстаўку!
Да, зрабіць гэта не так проста. Пра гэта сьведчыць і мой асабісты 28-гадовы тэрмін дзяржаўнай службы.
Зьдзейсьніце Учынак!
Тады ў будучыцм не давядзецца хаваць вочы, адказваючы на пытаньні дзяцей, унукаў, праўнукаў:
“Навошта парушаў правы чалавека?”
Валеры Шчукін, праваабаронца, ганаровы сябра ПЦ “Вясна”
Г. Полацк, тэл.655-39-17

28 верасьня 2003

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства