viasna on patreon

Гродзенскі абласны суд вырашыў, што журналіста Залеўскага аштрафавалі законна

2014 2014-06-26T16:00:23+0300 2014-06-26T16:00:23+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zaleuski.jpg
Сябра БАЖ Алесь Залеўскі

Сябра БАЖ Алесь Залеўскі

Суддзя Гродзенскага абласнога суда Віктар Кавальчук адхіліў касацыйную скаргу незалежнага журналіста, пакінуўшы папярэдняе рашэнне суда без зменаў.

Па словах Алеся Залеўскага, суддзя заявіў, што гэта ўжо не першая падобная справа, і таму ён лічыць віну незалежнага журналіста ў парушэнні артыкула 22.9 КаАП даказанай.

– Зыходзячы з такой логікі, трэба тады забараніць у Беларусі ўсе аўтамабілі маркі BMW, бо адзін з іх некалі недзе кагосьці збіў ці параніў, – пракаментаваў Залеўскі судовае рашэнне прэс-службе ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.

27 мая аўтара і вядоўцу праграм “Людскія справы” ды “Рэпартаж Залеўскага” на тэлеканале “Белсат” аштрафавалі ў Карэлічах на 30 базавых велічыняў за нібыта незаконны выраб прадукцыі СМІ.

Таксама ў красавіку Ленінскі раённы суд Гродна абвінаваціў гродзенскага журналіста Алеся Дзянісава ў парушэнні вышэйзгаданага арт. 22.9 ч.2 КаАП і пастанавіў спагнаць з яго 4,5 млн. рублёў (30 базавых велічынь) за супрацу з тэлеканалам “Белсат”. А 16 чэрвеня вінаватым у незаконным вырабе прадукцыі СМІ прызналі яшяэ аднаго гродзенца Андрэя Мялешку. Касацыйную скаргу апошняга таксама маюць разгледзець найбліжэйшымі днямі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства