Алесь Бяляцкі праводзіць прэс-канферэнцыю ў Вільні (онлайн)
Сёння ў Беларускім доме правоў чалавека імя Барыса Звозскава ў Вільні (Літва) ў 12-30 адбудзецца прэс-канферэнцыя былога палітзняволенага, кіраўніка Праваабарончага цэнтра “Вясна”, віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека і аднаго з заснавальнікаў ДПЧ Алеся Бяляцкага.
Онлайн-трансляцыя прэс-канферэнцыі , дзе ўсе жадаючыя змогуць задаць свае пытанні Алесю Бяляцкаму, даступная тут:
Алесь Бяляцкі быў нечакана вызвалены 21 чэрвеня – у дзень уступлення ў сілу Закона “Аб амністыі ў сувязі з 70-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”.
Праваабаронцу арыштавалі4 жніўня 2011 года і правёў у зняволенні 1052 дні. Працоўная група па адвольных затрыманнях Савета па правах чалавека ААН прызнала арышт Алеся Бяляцкага адвольным.