viasna on patreon

Васіль Парфянкоў: У мяне болей за 20 парушэнняў і я іх даўно не лічу

2014 2014-06-27T19:52:00+0300 2014-06-27T14:52:22+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/parfiankou-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Васіль Парфянкоў. Фота: euroradio.fm

Васіль Парфянкоў. Фота: euroradio.fm

Праваабаронца Наста Лойка атрымала ліст ад палітвязня Васіля Парфянкова, у якім ён распавядае пра свае апошнія навіны.

Палітвязень Васіль Парфянкоў, які адбывае пакаранне ў ПКТ (памяшканне камернага тыпу) папраўчай калоніі №9 ў Горках, у лісце да праваабаронцы Насты Лойка паведаміў, што нядаўна яго “ў чарговы раз выклікалі і прапанавалі падпісаць абавязальніцтва пра законапаслухмяныя паводзіны і выкананне “законных” патрабаванняў адміністрацыі. У чарговы раз я ім адмовіў, бо якія могуць быць патрабаванні, каля я сяджу тут незаконна”.

Васіль Парфянкоў таксама паведамляе Насце, што “адзінае, што мяне крыху напружвае, гэта тое, што з-за маіх “парушэнняў” мне ізноў “свеціць” нагляд. Пытанне толькі ў тым – колькі. Калі паўгода, дык можа і вытрымаю, а калі болей, то магу яшчэ разок вярнуцца сюды, а гэтага вельмі не хацелася б”.

“Што тычыцца амністыі, - піша далей палітвязень, - у нас таксама ходзяць чуткі. Кажуць, што і ў газетах пра яе пісалі. Ды толькі што з яе толку, наўрад ці хто з палітычных пад яе патрапіць. Хаця надзея ёсць, праўда вельмі маленькая.  У мяне ж болей за 20 парушэнняў і я іх даўно не лічу, ды і засталося мне дробязь: вось з ПКТ выскачу, а тады яшчэ 53 дні і дамоў”.

Васіль Парфянкоў быў узяты пад варту 5 снежня 2013 г. падчас агучвання прысуду па арт.421 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (“невыкананне патрабаванняў прэвентыўнага нагляду”). Асуджаны да года пазбаўлення волі з адбыццём пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах строгага рэжыму. Адбывае пакаранне ў ПК-9 у г. Горкі. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства