viasna on patreon

Магілёў: запланаваны экалагічны пікет

2014 2014-06-29T09:15:03+0300 2014-06-29T09:15:03+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ekalogija.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Магілёве актывісты аргкамітэта БХД плануюць правесці пікет “За чысціню паветра”. Адпаведную заяўку яны накіравалі ў Магілёўскі гарвыканкам.

Лідэр Магілёўскіх хрысціян-дэмакратаў Алег Аксёнаў кажа, што нагодай для правядзення пікета стала неабходнасць звярнуць чыноўнікам увагу на экалагічны стан горада.

-          Былы гігат “Магілёўхімвалакно” нясе небяспеку, бо сам камбінат заканчвае сваё існаванне, а ў яго карпусах узнікаюць прыватныя прадпрыемствы з небяспечнымі выкідамі. Таксама ёсць звесткі, што пачынаецца будаўніцтва новага хімічнага прадпрыемства па кітайскай тэхналогіі. На фоне скарачэнне фінансавання медыцыны – гэта небяспека для ўсіх жыхароў, таму мы і вырашылі правесці пікет, каб прыцягнуць увагу да экалогіі горада, - кажа Алег Аксёнаў.

Арганізатары плануюць правесці мерапрыемства 6 ліпеня ў цэнтры горада ў скверы каля Драматычнага тэатра.

Варта адзначыць, што за апошні год у горадзе не было дазволена ні адно масавая мерапрыемства, ініцыятарамі якіх выступілі дэмакратычныя сілы горада.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства