viasna on patreon

Рок за правы чалавека: Бескампрамісны пацыфіст Джон Ленан

2014 2014-07-09T23:14:00+0300 2014-07-10T15:20:36+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/lennon-v.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ужо больш як тры дзесяцігоддзі легендарнага музыкі няма сярод нас, аднак яго заклікі да міру ва ўсім свеце працягваюць бударажыць душы розных пакаленняў, а песні рэзануюць у мільёнах фанацкіх сэрцаў.

 

Гэты выпуск праваабарончага падкасту распавядае, як бескампрамісны Джон Ленан са сваёй знакамітай спадарожніцай жыцця авангардысткай Ёка Она змагаліся за мір і свабоду, запускаючы ў шырокі свет - праз "bed-in", намёкі на публічны сэкс, абразанне валасоў перад тэлекамерамі і, безумоўна, гучныя антымілітарысцкія песні-маніфесты - свае заклікі пакласці канец агрэсіі ў В’етнаме, Нігерыі, Паўночнай Ірландыі ды іншых неспакойных месцах планеты.  


У выніку нарадзіўся гімн пацыфісцкага руху

Give peace a chance

а таксама

 I Don`t Want To Be A Soldier

 Sunday Bloody Sunday

 Happy Xmas (War is Over)

 

Іх вы тут пачуеце! 

“Рок за правы чалавека” - аўтарская праграма Праваабарончага цэнтра “Вясна” пра вядомых рок-актывістаў, якія верылі і вераць у human rights. Валянцін Стэфановіч і Кася Яновіч распавядаюць, як з удзелам музыкаў, праз іх творчасць уздымаюцца і вырашаюцца набалелыя праблемы грамадства.

Слухаць выпуск:

https://spring96.org./files/podcast/rock-human-rights_006.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства