viasna on patreon

Жодзіна: ці адмовіцца ЖКГ ад 10 мільёнаў рублёў за 1 паперку смецця?

2014 2014-07-31T10:51:06+0300 2014-07-31T15:43:45+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/lapicki-6.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Аляксей Лапіцкі. Аўтапартрэт.

Праваабаронца Аляксей Лапіцкі. Аўтапартрэт.

Жодзінскаму ЖКГ ёсць з чаго выбіраць: 10 млн. за 1 паперку смецця пасля пікету праваабаронцаў альбо ўсяго 1,0 BYR за выкананне ўласных службовых абавязкаў па ўмоўнай платнай дамове – такія дадатковыя прапановы на заключэнне дамовы паступілі ад праваабаронцаў, заяўнікоў мірнага сходу ў Жодзіне.

30 ліпеня за 5 дзён да плануемага пікетавання, заяўленага на 4 жніўня ля канцэртнай пляцоўкі Гарадзкога парку культуры ў Жодзіне, праваабаронцы Святлана Лапіцкая і Аляксей Лапіцкі атрымалі адмову ад кіраўніцтва ЖКГ на залючэнне абавязковай па рашэнні №1020 гарвыканкаму, платнай дамовы.

Кіраўніцтва камунальнай службы гораду, адказваючы беларускамоўным заяўнікам па-беларуску, у максімальна карэктнай форме тлумачыць сваю адмову заключаць платную дамову з арганізатарамі пікетавання недахопам працоўных рэсурсаў і тэхнічных магчымасцяў (у сувязі з летнім сэзонам) выканаць прыборку тэрыторыі пасля правядзення на ёй пікету салідарнасці з Мікалаем Статкевічам і іншымі палітвязнямі, а таксама з асуджэннем расейскай вайсковай агрэсіі супраць братняй Украіны.

У сувязі з тым, што афіцыйнага адказу з выканкаму наконт заяўленага мерапрыемства заяўнікі дагэтуль не атрымлівалі, а пасля 4 дзён сустрэчаў з юрыстамі і кіраўніцтвам Гарадзкой лякарні імі ўсё ж была падпісаная патрабуемая выканкамам дамова на аказанне платных мэдычных паслугаў з гарадзкой лякарняй, не зважаючы на адсутнасць рэакцыі на падобны ж зварот з боку Жодзінскага ГАЎС, Аляксей Лапіцкі тэрмінова зрабіў зварот з дадатковымі прапановамі арганізатараў у ЖКГ.

Ён прапанаваў жодзінскаму ЖКГ, у якога маюцца значныя тэхнічныя праблемы, выйсце нават з прыбыткам на суму аж 10 млн. беларускіх рублёў. Такія грошы праваабаронца гатовы заплаціць ЖКГ напрацягу 10 дзён (і пеню ў 1 % за кожны дзень пратэрміноўкі аплаты) у тым выпадку, калі пасля правядзення ахоўваемага міліцыяй і кантралюемага арганізатарамі пікетавання, на ягоным месцы правядзення застанецца хоць адна паперка смецця. У той жа час, на выбар, кіраўніцтву прадпрыемства камунальнай гаспадаркі Жодзіна прапануецца заключыць дамову на 1 умоўны беларускі рубель, каб ў выпадку ўзнікнення неабходнасці ЖКГ, як бюджэтная установа, змагла выканаць свае функцыянальныя абавязкі ў звычайным штодзённым працоўным рэжыме.

Такім чынам праваабаронцы з Жодзіна падчас камунікацыі з чыноўнікамі спрабуюць расплюшчыць іхныя вочы ды паказаць ужо дакументальна фактычна даказаныя ў судзе, але ігнаруемыя афіцыйна факты пра тое, што п.5 Рашэння №1020 мясцовага выканкаму – практычна невыканальны.

“Пасля падобнага адказу з ЖКГ, вынік рашэння Жодзінскага выканкаму практычна ўжо вядомы”, – адзначае Аляксей Лапіцкі. Праваабаронца мяркуе, што пікетаванне ў падтрымку Мікалая Статківіча ды іншых палітвязняў, а таксама супраць расейскай агрэсіі і ў абарону тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны – будзе забароненае.

Паводле Беларускі Праўны Партал

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства