viasna on patreon

Кыргызскі праваабаронца: Лукашэнка абразіў нашу краіну

2014 2014-09-03T14:17:06+0300 2014-09-03T14:17:06+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/taktanasyrau.jpg
Андуруш Тактанасыраў, праваабаронца з Кыргызстану

Андуруш Тактанасыраў, праваабаронца з Кыргызстану

Парламент Кыргызстана павінен неадкладна разгледзець пытанне аб дыпламатычных стасунках з Беларуссю. Пра гэта заявіў актывіст Андуруш Тактанасыраў 3 верасня падчас сваёй акцыі пратэсту каля Белага дома ў Бішкеку, піша АКИpress.org.

«Ці варта надалей мець дыпламатычныя стасункі паміж нашымі краінамі пасля ўчынку дыктатара Лукашэнкі? Сваім апошнім учынкам - узнагароджаннем Курманбека Бакіева Ордэнам дружбы народаў - ён шакаваў не толькі Кыргызстан, але і ўвесь свет. Гэта абраза нашай краіны, і дурны ўчынак з боку Лукашэнкі. У першую чаргу ён абразіў нашу рэвалюцыю», - сказаў Тактанасыраў.

Ён адзначыў, што яго здзіўляе пазіцыя прэзідэнта Алмазбека Атамбаева.

«Пазіцыя прэзідэнта незразумелая. Нават судовы працэс што да падзеяў 7 красавіка завяршыўся незразумела. Я ў першую чаргу падтрымліваю народ Кыргызстана і хачу справядлівасці, бо мы на ўвесь свет галосім, што мы самая дэмакратычная краіна. І адно з маіх галоўных патрабаванняў сённяшняй акцыі - гэта адстаўка пасла Беларусі ў КР Дзенісенкі», - сказаў ён.

Тактанасыраў адзначыў, што амбасадар Беларусі ў Кыргызстане Дзенісенка павінен падаць у адстаўку на ўласнае жаданне, так як ён не выканаў свае функцыянальныя абавязкі як дыпламат.

«Я чакаю сустрэчы з дэпутатам Каныбеку Іманаліевым, чакаю ягонай рэакцыі на маю акцыю. У панядзелак я ўжо сустракаўся з ягоным памочнікам, але дагэтуль няма ніякай рэакцыі», - дадаў ён.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства