viasna on patreon

Гродна: 2 кастрычніка – суд па справе журналіста Андрэя Мялешкі

2014 2014-09-30T12:35:50+0300 2014-09-30T12:44:08+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/mialeshka-andrej-grodna-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Мялешка

Андрэй Мялешка

 

   Гродзенскія ўлады працягваюць пераследаваць незалежнага журналіста Андрэя Мялешку. На гэты раз адміністрацыйную справу – зноў паводле артыкулу 22.9 частка 2 КаАП супраць фрылансера будзе разглядаць суд Гродзенскага раёна. Андрэя Мялешку вінавацяць у незаконным вырабе і распаўсюдзе інфармацыйнай прадукцыі. Пратакол пра нібыта адміністрацыйнае правапарушэнне быў складзены завочна. Нагадаем, што 16 чэрвеня бягучага года суд Кастрычніцкага раёна Гроднааштрафаваў журналіста на 4 з паловай мільёны рублёў за падрыхтаваны матэрыял для “Беларускага Радыё Рацыя”. Рашэнне прыняў суддзя Дзмітрый Кедаль.

А. Мялешка атрымаў пратакол пра адміністрацыйнае правапарушэнне праз пошту. У іншым лісце прыйшло паведамленне, што справа можа быць разгледжана без удзелу журналіста. У гэтым паведамленні з Кастрычніцкага РАУСу не пазначаны ні дата ўзбуджэння справы, ні хто яе пачаў. Гэтыя лісты прыйшлі без пячатак, а ў пратаколе напісана, што быў апытаны нейкі невядомы сведка.

Адміністрацыйная справа супраць Андрэя Мялешкі павінна быць разгледжана ў чацвер 2 кастрычніка ў 9.30 у Гродзенскім раённым судзе.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства