viasna on patreon

Аляксандру Буракову вярнулі частку кампутарнай тэхнікі і азнаёмілі з пратаколам правапарушэння

2014 2014-09-30T16:01:06+0300 2014-09-30T16:06:15+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/burakou-ales.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Буракоў

Алесь Буракоў

Супрацоўнікі міліцыі Ленінскага РАУСа Магілёва 30 верасня вярнулі незалежнаму журналісту Аляксандру Буракову два ноўтбукі, якія належаць яго жонцы і былі вынятыя падчас “агляду” кватэры журналіста, а таксама адзін з сістэмных блокаў з кватэры яго бацькоў. Другі сістэмны блок з кватэры бацькоў па-ранейшаму застаецца ў супрацоўнікаў Ленінскага РАУС, як рэчавы доказ.

Намначальніка Ленінскага РАУСа маёр Уладзімір Пугачоў азнаёміў Аляксандра Буракова з падрыхтаваным загадзя пратаколам аб адміністрацыйным правапарушэнні. Паводле датаванага 30 верасня дакумента, журналісту інкрымінуецца парушэнне часткі 2 арт. 22.9 КаАП – незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ. У пратаколе названы канкрэтны прыклад такой “незаконнай прадукцыі” – размешчаны на сайце DW.de 25 жніўня 2014 года артыкул “Тропой контрабандиста: работают ли российские санкции в приграничье?” за подпісам Аляксандра Буракова.

У якаці сведкаў у пратаколе ўказаныя прозвішчы супрацоўнікаў з таго ж Ленінскага РАУС горада Магілёва, - паведамляе прэсавая служба Беларускай асацыяцыі журналістаў. 

Маёр Пугачоў паведаміў журналісту, што пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні будзе перададзены ў суд, куды Аляксандра Буракова павінны выклікаць на судовае разбіральніцтва да 10 кастрычніка.

Раніцай 16 верасня ў прыватнай кватэры Аляксандра Буракова з санкцыі пракурора г. Магілёва супрацоўнікі Ленінскага РАУС правялі "агляд месца адміністратыўнага правапарушэння". Падставай для яго правядзення стала з’яўленне ў ліпені-жніўні 2014 г. на інтэрнэт-сайце DW.DE ("Нямецкая хваля") трох матэрыялаў за подпісам Аляксандра Буракова. У выніку ператрусу, які фіксаваўся на відэакамеру, з кватэры забралі два ноўтбукі і дзве флэшкі. Пазней у той ж адзень на той жа падставе правялі ператрус у кватэры бацькоў журналіста, у часе якога забралі сістэмныя блокі двух камп'ютараў.

Аляксандр Буракоў 18 верасня накіраваў скаргі на дзеянні супрацоўнікаў Ленінскага РАУС горада Магілёва міністру ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Ігару Шуневічу і начальніку УУС Магілёўскага аблвыканкама Аляксандру Кавальчуку. Таксама ён накіраваў скаргу на дзеянні пасадавых асобаў Ленінскага РАУС горада Магілёва і невядомых намеснікаў пракурора горада Магілёва на імя пракурора Магілёўскай вобласці.

Журналіст лічыць, што праведзеныя 16 верасня агляды і выняткі камп’ютарнай тэхнікі ў кватэрах яго і яго бацькоў былі здзейснены незаконна, і ўсе доказы, атрыманыя пры правядзенні гэтых працэсуальных дзеянняў, не маюць юрыдычнай сілы.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства